Мы, беларусы (Клімковіч)

Мы, беларусы
Гімн
Аўтар: Міхась Клімковіч
1944

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мы, беларусы, з братняю Руссю
Разам шукалі к долі дарог.
У бітвах за волю, у бітвах за долю
Мы здабылі з ёй сцяг перамог!

Нас аб’яднала Леніна імя,
Сталін павёў нас к шчасцю ў паход.
Слава саветам! Слава Радзіме!
Слава табе, беларускі народ!

У слаўным саюзе люд Беларусі
Вырас, як волат нашых былін.
Вечна мы будзем вольныя людзі,
Жыць на шчаслівай, вольнай зямлі!

Нас аб’яднала Леніна імя,
Сталін павёў нас к шчасцю ў паход.
Слава саветам! Слава Радзіме!
Слава табе, беларускі народ!

Дружбай народаў мы назаўсёды
Нашы граніцы ў сталь закуём.
Ворагаў хмары грозным ударам
З нашых прастораў прэч мы змяцём!

Нас аб’яднала Леніна імя,
Сталін павёў нас к шчасцю ў паход.
Слава саветам! Слава Радзіме!
Слава табе, беларускі народ!