Мы і бальшавізм
Артыкул
Аўтар: Міхась Ганько
сьнежань 1943 году
Крыніца: Жыве Беларусь! (Менск), 1943, № 6, сьнежань, б. 6, 7, 8
Артыкул падпісаны псэўданімам «М. Волат».

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МЫ І БАЛЬШАВІЗМ

Бальшавізм — гэта не прадукт беларускае душы, а зусім чужы і вельмі шкодны для яе твор. Ідыётычная тэорыя жыдоўскага рабіна Маркса знайшла сабе добры грунт у нетрах анархічнае, сукрытае, жорсткае і зьменлівае расейскае душы, узгадаванай у падволжскім стэпе і уфармаванае з супярэчлівых расавых элемэнтаў: славянскага, фінскага і татарскага, і нарэшце вылілася у форму вялікае катастрафальнае пошасьці, якая пагражае сяньня усёй культурнай Эўропе.

Калі хвалі бальшавізму дакаціліся да межаў Беларусі, дык рэакцыя была дваякая. Насамперш, наш вякамі прыгнечаны народ ня мог не адгукнуцца на вызвольныя рэвалюцыйныя клічы. Ён хацеў скінуць з сябе чужа-нацыянальнае ярмо і пазбыцца страшэннага сацыяльнага прыгнёту. Гэта зразумела і зусім справядліва. Але калі наш народ згледзіў, што бальшавізм зьяўляецца разбуральнаю сілай і нясе жыдоўскае панаваньне і зьнішчэньне нашаму сялянству, якое зьяўляецца асноўным ядром Беларускага народу, дык тады рэвалюцыйнасьць беларусаў пайшла у іншым кірунку: адсэпараваньня ад Маскоўшчыны і абвешчаньня незалежнае дэмакратычнае Беларускае Народнае Рэспублікі. Што ідэя БНР ня была толькі думкаю маленькае кучкі беларускай адраджэнскай інтэлігенцыі, аб гэтым сьветчыць хаця-б масавае Слуцкае паўстаньне 1920 г., якое узварухнула шырокую масу сялянства на змаганьне з бальшавіцкай анархіяй і тэрорам. Змаганьне Беларускага народу супроць бальшавізму на гэтым ня скончылася: ішоў доўгі партызанскі супраціў савецкай уладзе, які кончыўся слаўным эпізодам працэсу Лістапада і ягоных староньнікаў, агульна ведамы у гісторыі. Дык-жа зусім ясна, што Беларускі народ доўга змагаўся супроць жыда-бальшавіцкай улады, але вытрымаць гэтае цяжкое і няроўнае змаганьне ня мог: яго перамагла сіла, і тады пачалося «іхнае» панаваньне.

Лічачыся з уздымам нацыянальнае сьведамасьці беларусаў, бальшавікі ужылі спэцыяльную тактыку да нашага народу. Каб прыцягнуць да сябе сымпатыю беларускай інтэлігенцыі, яны абвесьцілі «незалежную» Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку і павялі быццам талеранцыйную нацыянальную палітыку. Але тут скрываўся іхны пэрфідны цынізм. Яны на самай справе не жадалі ніякага уздыму нацыянальнае Беларусі, а іхная пачатковая нацыянальная палітыка была толькі тым самым, чым быў НЭП у эканамічных дачыненьнях ці «прышчэпаўшчына» у дачыненьні да нашага сялянства. Пайшла вялікая прапаганда і спэкуляцыя на беларускай мове і культуры. Сталася хутка так, што за межамі СССР пачалі думаць, што «ў Радавай Беларусі запраўды будуецца беларускі дом», і шмат беларускіх грамадзкіх і культурных дзеячоў самахоць панесьлі свае галовы у бальшавіцкую пастку. А там, у БССР, крычэлі подлую хлусьню аб тым, што цяпер Беларусь «упяршыню расьцьвіла як дзяржава» — дзякуючы надзвычайным клопатам і апецы бальшавіцкага ураду і вялікага бацькі і прыяцеля Беларускага народу, гэніяльнага Сталіна. Аб тым, што гэта была у запраўднасьці больш рэспубліка для жыдоў, чымся для беларусаў, ніхто і не заікнуўся.

Дык-жа найбольшы зьдзек бальшавізму над нашым народам палягаець у тым, што яны паставілі сябе у ролі апякуноў, якія быццам з-пад зямлі «выкапалі» Беларускі народ, які дагэтуль ня меў ні свае дзяржавы, ні культуры, ні гісторыі (!). Старую і слаўную гісторыю Беларусі яны ігнаравалі, а пачыналі яе ад — 1919 году!. Усё-ж старое, гістарычнае было для іх праклятае, цёмнае і агіднае. Ад народу стараліся адабраць нацыянальную пляцформу і жывамоц дачапіць яго да «брацкае бальшавіцкае Расеі» — старая імпэрыялістычная царская палітыка пад новым чырвоным плашчом! Гэтак яны зьдзейсьнілі прынцып «самавызначэньня»...

Беларусь апынулася пераважна у жыдоўскіх руках. Ня будзем ужо гаварыць аб эканамічным жыцьці: гандаль і рамяство былі у нас заўсёды жыдоўскай непадзельнай дамэнай і «прывілеем». Цяпер-жа да гэтага дайшло яшчэ і палітычнае кіраваньне, і культурная праца, якія — што за зьдзек і нахабства! — хутка былі цалкам апанаваныя жыдамі. У гэтым няма ніякага дзіва: жыды, як заўсёды эканамічна мацнейшыя, спаяныя нацыянальнай сьведамасьцяй і салідарнасьцяй і прывыкшыя жыць паразытамі на чужым карку, кінуліся туды, дзе бачылі найлепшыя умовы, каб прафітаваць за кошт нашае нясьведамасьці, неарганізаванасьці і бяздарнасьці і забясьпечыць сваё палітычнае і эканамічнае становішча на будучыню. Гэтакія былі вынікі «расавае і нацыянальнае раўнапраўнасьці» на Беларусі!

Не прызнаючы беларускае гісторыі і самастойнасьці Беларускага народу і выходзячы з інтэрнацыянальна-пралетарскага гледзішча, бальшавікі не жадалі і баяліся разьвіцьця самароднае беларускае культуры, таму, хоць яны спачатку і далі былі (з тактычных меркаваньняў) сякія-такія магчымасьці ейнага разьвіцьця але пазьней (пачынаючы з 1929 г.) пачаўся жорсткі культурны прыгон. Паводля лёзунгу: «культура нацыянальная формай, сацыялістычная зьместам»,была абвешчаная вайна усей запраўднай беларускай нацыянальнай культуры. Месца беларускага пісьменства мелі заняць перакладаныя з расейшчыны томы клясыкаў марксізму-ленінізму. Літаратура, музыка і мастацтва мелі права толькі «адлюстроўваць у стылі сацыялістычнага рэалізму дасягненьні эпохі запраўднага сацыялізму» — нічога больш, нічога «клясавага чужога»! Нават сама мова — тое, што мала становіць «нацыянальную форму» культуры—была скалечаная рэформаю 1934 г. і штучна падагнаная на расейскі капыл. Аставаўся адзін пачварны жыдоўска-бальшавіцкі жаргон, і той — як непатрэбная рэч — паволі, але пасьлядоўна выцясьняўся з ужыцьця «агульназразумелай» расейшчынай.

Зрабіўшы гэткія далёкія крокі дзеля «упарадкаваньня» і «разьвіцьця» беларускае культуры, бальшавікі абрэзалі і сам народ да патрэбнае ім меркі. Тых, хто пад гэтую марку не падыходзіў, — сьведамую інтэлігенцыю і здаровае працавітае сялянства — яны зьнішчылі. Ня трэба тут амаль успамінаць пра тыя вялікія хвалі перасьледваньняў, якія у 1930, 1933 і 1937 г. г. забралі ад нас амаль увесь цьвет беларускай інтэлігенцыі пад мянушкаю «нацдэмаў» і «ворагаў народу». Гэта была крывавая апэрацыя на жывой душы і целе Беларускага народу, і гэты выпуск крыві балюча адбіваецца на нас сяньня. Чаму адбываліся гэткія дзікія расправы над беларускай інтэлігенцыяй, ясна: з Беларускага народу хацелі зрабіць шэрую паслухмяную стаду авечак, якую мелі-б паганяць і кіраваць жыды і бальшавікі. Гэтай стадзе ня былі-б патрэбныя ні свае нацыянальныя правадыры, ні свая нацыянальная культура: з іх маглі-б яшчэ — Божа барані! — Вырасьці фэрмэнты сэпаратызму ці адраджэньня...

З усяго гэтага відаць, што Беларускі народ быў засуджаны жыда-бальшавізмам на нацыянальную сьмерць. З гэтым ня крыліся нават і самі бальшавікі, гэта пазналі і пацьвярджаюць сяньня і тыя з-паміж б. саветчыкаў, якія апынуліся з гэтага боку фронту і убачылі і зразумелі аб’ектыўную праўду. Бальшавікі выступаюць з разьлічаным на цёмныя нясьведамыя масы дэмагагічным і абсурдняльным пытаньнем: «Што за розьніца, хто я—расеец, украінец, беларус ці жыд? Усе людзі роўныя, усе хочуць жыць і маюць на гэта роўнае права. Мова — справа другарадная, гавары, як умееш, абы мы маглі зразумець адзін аднаго, мова не павінна засланяць сабой клясавае сутнасьці нацыяналізму, і г. д. і г. д.» — Вось тут і давядзі бальшавіцкаму агітатару, што калі усе людзі роўныя, дык чаму-ж гаспадарамі над беларусамі павінны быць жыды? Пралетарская салідарнасьць у расейскім выкладзе зьяўляецца — як паказала практыка апошніх 25 гадоў — толькі чырвоным расейскім імпэрыялізмам, прыкрытым рознымі ашуканскімі слоўцамі. Для меншага паводля ліку, менш сьведамага і слаба спаянага нацыянальнай традыцыяй народу заўсёды пагражае растварэньне у народзе большым і больш сьведамым. Гэта і было-б з намі у бліжэйшы час, да гэтага мы набліжаліся хуткім крокам, бо да гэтага імкнулася уся жыда-бальшавіцкая нацыянальная палітыка на Беларусі.

Але апрача нацыянальнае сьмерці нам пагражала яшчэ другая, можа страшнейшая небясьпека: фізычная дэгэнэрацыя і зьнішчэньне. Руйнуючы самастойнае беларускае сялянства праз палітыку калгасаў і сыстэму цяжкое працы, жыды і бальшавікі адсякалі натуральныя карэньні, якімі Беларускі народ стагодзьдзямі чэрпаў жывыя сокі з народнае глебы. Тэй самай мэце «пралетарызацыі» і «інтэрнацыяналізацыі» Беларусі служыла штучная, ня выкліканая, ніякаю палючаю патрэбаю празьмерная урбанізацыя і індустрыялізацыя краю. Беларусь мела хутка ператварыцца у звычайную «пралетарскую правінцыю» «першай ў сьвеце дзяржавы працоўных гораду і вёскі». Беларусы павінны былі стацца бясполым прагноем для пралетарскае культуры, маральнасьці і быту на «адной шостай зямное кулі». А тыя, што уздрыгаліся перад гэткім сумным лёсам свайго народу, угнаілі сваймі касьцямі сьнежныя палі Салоўкаў, тайгі Сібіру і пяскі Казахстану...

У верасьні 1939 г. да БССР была далучаная і Заходняя Беларусь. Гэтая падзея адбылася з вялікім прапагандовым шумам і жыдоўскім вэрхалам аб тым, што «заходнім братом» пададзеная цяпер «брацкая рука дапамогі». На самай справе дзікі бальшавіцкі тэрор і зьдзек цяпер пашырыўся на усю Беларусь і ужо не аставалася нідзе больш ніякай вольнай базы беларускасьці — усё апынулася у «далікатных» руках жыдоў і НКВД, якія зараз-жа узяліся пашыраць свае «узгадавальныя мэтады» на «вызваленых братоў».

Праз шматгадовае і сыстэматычнае няміласэрнае выкарчоўваньне сьведамай беларускай інтэлігенцыі і больш апорных адзінак, праз сталую аднабокую бальшавіцкую прапаганду, спалучаную з хлусьлівым і некарысным асьвятленьнем усяго небальшавіцкага «вонкавага» сьвету і праз бальшавіцкае узгадаваньне маладога пакаленьня удалося запраўды дасягнуць вялікіх, вынікаў у апрацоўцы у патрэбным для іхнага рэжыму і згодным з іхным сьветаглядам кірунку сваіх грамадзянаў. У Саветах вытварыўся свой асобы тып людзей-аўтаматаў, бязвольных і паслухмяных уладзе, якіх цяпер бальшавіцкія камісары фанатызуюць на сьмяротнае змаганьне за «савецкую радзіму» і ейныя «сацыялістычныя дасягненьні». Гэта ужо проста новая людзкая раса, якая мае сваю асобую псыхіку, законы маральнасьці і культурна-бытавыя патрабаваньні і густ, якія, як зямля ад неба, адрозьніваюцца ад усяго таго, што называецца бытам, маральнасьцяй і культурай у Заходняй Эўропе. З гэтымі людзьмі у заходня-эўрапэйскага цывілізаванага чалавека ня можа быць нічога супольнага, бо яны адчуваюць нейкую невытлумачальную пагарду і нянавісьць, якую здольны мець толькі пакрыўджаны лёсам і сьведамасьцю свае ніжэйшасьці нявольнік, да усяго вольнага, прыгожага і высокага, як да «буржуазных заба- бонаў». Але бедны і годны палітаваньня той, хто ўсё недасягальнае для яго абкідае мужыцкай лаянкай і бясьсільнаю пагардай!

Пасьля усіх гэтых разважаньняў нас проста бярэ жах на думку, што чакала наш народ. Рэч зусім ясная: яшчэ 15—20 год — і Беларускага народу ужо-б ня было. Ён растварыўся-б у інтэрнацыянальнай масе «савецкага народу», страціў-бы сваю расавую чысьціню і прыродныя рысы свае здаровае нацыянальнае душы, якая можа жыць толькі у здаровым нацыянальным целе, стаўся-б гноем для жыдоўскіх паразытаў. Ад багатае самароднае беларускае культуры не асталося-б ніякага сьледу, хоць мо’ яшчэ-б нейкі час бальшавіцкія агітатары і крычэлі аб росквіце культуры «нацыянальнае формаю, сацыялістычнае зьместам». Нарэшце і гэтая вылучаная форма сталася-б непатрэбнай: беларускую мову (якая ужо, як сяньня бачым, дзякуючы хітрай і подлай палітыцы у справе мовы ува урадах, у прэсе і у школьніцтве, пачала рабіцца непатрэбнай і хутка рэдукавалася на карысьць расейшчыны) замяніла б расейская (ці мо’ вынаход жыда Замэнгофа—штучнае Эспэранто?). Да усяго гэтага даходзіла-б фізычная дэгэнэрацыя і маральны упадак моладзі, расклад сям’і, калгасны прыгон сялянства і стаханаўскае ашуканства работнікаў, а над усімі імі — жыдоўскае панаваньне,

Гэткая сумная пэрспэктыва нашага народу пад жыда-бальшавіцкай уладаю ніколі не магла цешыць сьведамых беларускіх працаўнікоў і змагароў, шчырых і ахвярных сыноў Беларусі. Таму і мы ніколі не пакідалі змагацца з гвалтам і зьдзекам. Тым больш цяпер, калі для нас залунала зорка вызваленьня, цешымся з гэтае магчымасьці нацыянальнага адраджэньня і, дарма што вялікія цяжкасьці і няпэўнасьць заўтрашняга дня, няўтомна працуем і змагаемся.

Наш шлях у будучыню — гэта не БССР, а нацыянальная Беларусь, раўнапраўная з усімі іншымі народамі Новай Эўропы. Вялікая і цяжкая школа жыцьця навучыла нас розуму і ужо няма больш наіўных, якія-б паверылі бальшавіком. Мы павінны змагацца і перамагчы — або згінуць, але не аддацца жывымі у катоўскія рукі.

У сувязі з гэтымі разважаньнямі стаіць і пытаньне: ці можна падазраваць і вінаваціць Беларускі народ у сымпатыі да бандытызму і уважаць за шкодны элемэнт раскладу і хаосу у нашай частцы новаэўрапэйскага фронту?

Бандытызм, як вынік і плод бальшавізму, чужое і варожае беларускай істоце зьявы, ня можа быць і не зьяўляецца беларускаю зьяваю. Наш народ сам церпіць ад бандытаў і тэрарызуецца імі і мае найлепшую волю змагацца з гэтым злом. Нашы аддзелы СС, паліцыя і Самаахова зьяўляюцца жывымі сьветкамі, што гэтая воля зьдзейсьніваецца у рамках магчымага. Каб поўнасьцю выкарыстаць гэтыя імкненьні нашага народу да самаабароны, яму патрэбная адпаведная арганізацыя і сільнае кіраўніцтва.

Жыды, бальшавікі і бандыты — нашыя сьмяротныя ворагі. Гэта мы добра ведаем, а яны таксама знаюць той доўгі рахунак нашых крыўдаў, сьлёзаў і ахвяраў, які яны павінны сплаціць нам сваёй паганай крывёю. У гігантычным змаганьні, якое сяньня адбываецца паміж мужнымі арміямі Новай Эўропы і цёмнымі сіламі жыдоўска-бальшавіцкае навалы, наш Беларускі народ або здабудзе сабе мейсца у вольнай Новай Эўропе, або будзе раз назаўсёды закаваны ланцугамі і пойдзе у жыдоўскі палон, каб у муках іхнае біблійнае помсты зьнікнуць з твару зямлі, якая ужо і так багата палітая беларускай крывёю.

М. Волат