Мэмарандум РНМ БНР Прэзыдыюму Канфэрэнцыі Балтыйскіх Дзяржаваў (12 жніўня 1920)

Мэмарандум РНМ БНР Прэзыдыюму Канфэрэнцыі Балтыйскіх Дзяржаваў
Мэмарандум
Аўтар: Урад БНР
12 жніўня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 835-840
Шапірографная копія па-беларуску ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 7 аркуш 38-41. Шапірографныя копіі па-француску ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 7 аркуш 54-57; фонд 582 вопіс 2 справа 51 аркуш 37-40; фонд 582 вопіс 2 справа 51 аркуш 143-146; фонд 582 вопіс 2 справа 53 аркуш 61-64; фонд 582 вопіс 2 справа 53 аркуш 165-168. Шапірографная копія па-расейску ў Дзяржаўным Архіве Летувы: фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 309 і адваротны бок-312 і адваротны бок;

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Беларуская
Народная Рэспубліка
Міністэрства
Міжнародных Спрау.
12 Жніуня 1920 году.
№400.

Прэзыдыуму Канфэрэнцыі

Прыбалтыцкіх Дзержау у Рызе

У дадатак да нашага мэморандума ад 29 ліпеня з №377 маем гонар паведаміць:

Беларуская Народная Рэспубліка абымае этнаграфічныя беларускія землі г.зн. быушыя губэрніі: Вітэбскую, Смаленскую, Менскую, Магілеускую, Віленскую, Горадзенскую і некаторыя тэрыторыі сумежных губэрніяу дзе пераважае этнаграфічна беларускае населеньня, што разам узятае састауляе 280.000 кв. км і мае 16.000.000 населеньня з якіх 12.000.000 беларусоу, рэшта 4.000.000 есьць жыды, палякі, вялікарусы, татары, украінцы, літвіны і латышы.

Вялікі лік водных шляхоу каторыя праходзюць удоужкі і у поперак беларускую тэрыторыю і злучаюць чатырьмя штучнымі воднымі сістэмамі Балтыцкае мора з Чорным, у тым ліку і знамяніты «Вялікі водны шлях з Варагау у Грэкі», а так сама дастатачна разьвітая сетка чугунак злучаючы Заходнюю Эуропу з Усходней Эуропай і Азіей — даюць магчымасьць думаць, што Беларусь, як і другія Балтыцкія старонкі зможэ разьвіць самы інтэнсыуны тавараабмен.

У таргова-эканамічным сэнсе Беларусь састаўляе адно цэлае з новаутварыушыміся Прыбалтыцкімі дзержавамі, як у гістарычным прошлым так і цяпер.

Прыродныя багацьця Беларусі, якія знаходзяцца у агромных хвойных і лісьцьвеных лесах цаннейшых гатункаў, у каласальных залежах торфа, усякіх глін, фасфарытаў, а так сама вытворчасьць у вялікім ліку такіх рэчау першай патрэбы, як лен, крахмаль, сьпірт, серчыкі, шкло, шпігунар і іншыя — сьведчыць аб тым, што Беларусь маючая такі аграмадны лік неабходнага сырцу, можэ разьвіць багатую прамысловасьць.

У старадауны пэрыод сваей гісторыі Беларусь прэдстауляе з сябе злучэньня незалежных княжствау пад главенствам Полацкага Вялікага Княжэньня, гэта злучэньне мела усе адзнакі дзержаунага сувэрэнітэта.

У другі пэрыод — пэрыод злучэньня Беларусі і Літвы — беларускія землі з літоускімі састаулялі форму фэдэрацыі.

Актам 1569 году Беларусь разам з Літвою заключаюць парламэнтарную унію з Польшчай, прычым сувэрэнныя правы злучаных дзержавау Літвы і Беларусі былі срога агавораны і праводзіліся у жыцьце да прылучэньня Беларусі да Расеі (1791, 1793 і 1815 г.г.).

У канцы 18-га сталецьця Беларусь аказалася прылучана да Расейскай Імпэрыі з утратай сувэрэнных правоу, але захаваушы да 1840 году некаторыя асаблівасьці права, згодна яе гістарычнаму прошламу.

Фэдэрацыя з Літвой і унія з Польшчай непазбауляе Беларусь права на вазстанауленьне незалежнай дзержавы дзеля таго што есьць не толькі правы, якія мае кожны асобны народ, але і правы гісторыко-юрыдычныя.

За сваю культурную і дзержауную незалежнасьць беларускі народ змагауся не толькі у пэрыод літоуска-польскі, але і увесь час расейскага панаваньня і выносіу на сабе увесь ціжар нацыянальнага парабашчэньня.

Адраджэньне беларускай дзержаунасьці пачынаецца зараз-жа пасьля успышкі рэвалюцыі 1917 году: ужо у сакавіку 1917 году у горадзе Менску быу сазван з’езд беларускіх дзеячоу, на каторым быу утвораны «Беларускі Нацыянальны Камітэт» скора уступіушый мейсца «Цэнтральнай Радзе Беларускіх арганізацый», каторая вела нацыянальна-асьведаміцельную і арганізацыйную работу; у кастрычніку 1917 году пачалі сазывацца многія з’езды: армейскія, вучыцельскія, уселякіх культурных нацыянальных арганізацый і адначасна было прыступлена да фармаваньня беларускіх нацыянальных ваенных часьцей.

У рэзультаце усей чыннасьці было аснаваньне «Вялікай Беларускай Рады» і «Цэнтральнай вайсковай Рады», якія у сьнежні 1917 году сазываюць Усебеларускі, з устаноучымі функцыямі Кангрэс у м. Менску.

Гэты Кангрэс быу поўным выяуленьнем волі усяго беларускага народу, дзеля таго што тут былі прэдстаулена як селянскія самаупрауленьня, так і гарадзкія, земскія, рабочыя арганізацыі, ваенныя арганізацыі, бежанскія камітэты і усе палітычныя партыі.

На Кангрэсе было 1167 дэпутатау з мейсцовасьцяу неакупаваных немцамі — з правамі пастанауляючага голасу і — 705 дэпутатау із акупаваных мейсцовасьцеу з правамі дарадчага голасу.

Кангрэс гэты 18-га сьнежня 1917 году праклямавау Беларускую Народную Рэспубліку і выбрау Раду Рэспублікі, каторая перадала выканаучыя функцыі Габінэту Міністрау.

Праклямаваньне Беларускай Народнай Рэспублікі спаткала непрыязныя адносіны са стараны Савецкай улады, каторая рэагавала на рэзалюцыю Кангрэсу цэлым радам насільляу над ім і над асобнымі яго учасьнікамі.

Атрымаушы юрыдычныя поунамоцтва малоды Беларускі Урад прымушаны быу з прычыны гэтых варункау вясьці сваю работу нелегальна, прабуючы несколькі разоу узяць уладу у свае рукі у Менску і на усей Беларусі.

Спробы гэты 19-га лютага 1918 году прывялі да умацаваньня улады Беларускага Ураду у Менску і усей обласьці.

9-га сакавіка 1918 году, выбраная Усебеларускім Кангрэсам, Рада была папоунена прэдстаунікамі земствау, гарадоу, нацыянальных меньшасьцяу і прафэсыянальных арганізацый і прыняла функцыі Перадпарлямэнту пад назвай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Адначасна з гэтым нацыянальныя меньшасьці атрымалі нацыянальна-пэрсанальную аутаномію і два партфэлі у складзе Беларускага Ураду.

Наступіушая за гэтым нямецкая акупацыя настолькі сьцясьніла чыннасьць Беларускага Ураду, што да момэнту нямецкай рэвалюцыі і вызванай ею эвакуацыі беларускіх зямель, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі не усьпеушы стварыць аружнай сілы дастатачнай для таго каб змагацца з наступаючымі арміямі Савецкай Расеі і прымушаны быу эвакуіравацца для работы за-граніцу. У краі асталіся сябры Рады Рэспублікі, культурна-нацыянальныя арганізацыі і некаторыя палітычныя дзеячы.

Акупаваушы Менск у пачатку 1919 году Урад Расейскіх Саветау учытываючы імкненьня беларускага народу да незалежнасьці, абвесьціу Беларускую незалежную Савецкую Рэспубліку і арганізавау Беларускі Савецкі Урад, у склад каторага ні члены Рады Рэспублікі ні відныя беларускія дзеячы не толькі не былі дапушчэны, але наадварот, некаторыя з іх былі арэштаваны і вывезены з Беларусі.

У сярэдзіне сакавіка 1919 году азначаная рэспубліка была зліквідавана расейскай савецкай уладай, дзеля таго што не магла праводзіць у жыцьце дыктатуру пралетарыяту, састауляушага на Беларусі меньш палавіны процэнту (на 16 мільенау люднасьці — 66 тысяч фабрычна-заводзкіх рабочых), але у замену яе, г. зн. незалежнай Беларускай Савецкай Рэспублікі, была зарганізавана Літоуска-Беларуская Савецкая Рэспубліка; прычым у склад гэтага Ураду (так называемага «Літбела» ніхто з беларусоу увайсьці не захацеу.

Летам 1919 году пасьля акупаваньня Менска польскімі войскамі, дзеяльнасьць Рады Беларускай Народнай Рэспублікі пачалася узноў, і беларускі урад вярнууся у Менск. Аднак атсутнасьць акрэсленага погляду і праграмы са стараны польскага ураду і кіраунічых грамадзкіх кругоў у адносінах да беларускага пытаньня прывялі да многіх, а часам острых непаразуменьняу паміж прэдстаунікамі беларускай дзержаунасьці і польскай акупацыйнай уладай. Вынікам гэтай неакрэсьленнасьці і непаразуменьняу было тое, што чародная сэсыя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі азнаменавалася радам опозыцыйных у адносінах да польскай акупацыйнай улады выступленьній, пачаушыхся дэклярацыей Рады Рэспублікі 12-га лістапада 1919 году аб негайным прызнаньні незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і перадачы грамадзкага упрауленьня краем Беларускаму Ураду, і закончыушыхся перавыбарам 13-га сьнежня 1919 году Прэзыдыума Рады і састауленьнем новага габінэту (п. Ластоускага).

Новы Урад Беларускай Народнай Рэспублікі састауленый з груп і фракцый Рады Рэспублікі падтрымліваючых дэклярацыю ад 12-га лістапада 1919 году і ярка атстаіваюшчых незалежнасьць і непадзельнасьць Беларусі, спаткау яуна варожыя адносіны акупацыйнай улады не толькі не даушы яму магчымасьці якой-бы то ні было работы, але нават арэштаваушы некаторых яго сяброу. Пасля гэтага сябры Ураду і Прэзыдыума Рады, астаушыяся на волі перанясьлі сваю чыннасьць за-граніцу, куды праз некаторы час прыбылі і бежаушыя з пад арэшту і другія сябры.

Так называемыя беларускія актывісты г. зн. паасобныя палітычныя дзеячы, стаяушыя на тым пункце гледжэньня, што беларуская палітычная і культурна-нацыянальная работа не павінна заміраць ні пры якіх варунках, відзючы аканчальны разрыу беларускага ураду з польскай акупацыйнай уладай, прэдстауляюць габінэту міністрау вясьці загранічную беларускую палітыку, а самі арганізуюць для нацыянальнай работы на мейсцох і для палітычнага прэдстауніцтва перад польскай акупацыйнай уладай, асобны прэдстаунічы орган «Найвышэйшую Раду», складзеную з 5 чалавек.

Не гледзячы на спагад і матэрыяльнае падтрыманьне са стараны польскай улады «Найвышэйшая Рада» усе-ж не узяла на сябе функцый беларускага ураду і гэты функцыі надалей вядзе Габінэт гр. Ластоускага.

Платформа Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі акрэсьлівалася і акрэсьліваецца такім чынам:

1. Абарона незалежнасьці і непадзельнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

2. Дасьціжэньня прызнаньня гэтай незалежнасьці другімі дзержавамі.

З. Палітычная, эканамічная і абарончая умовы з нова створанымі дзержавамі, і у першы чарод, будучы па геаграфічных і эканамічных варунках старонкай Балтыцкай, да саюзу з Балтыкай.

4. Асвабаджэньня Беларусі ад акупантаў.

Адносіны Беларусі да усіх маладых дзержавау каторыя змагаюцца за сваю незалежнасьць — самае лепшае.

Непаразуменьня з Польшчай вызваныя барадзьбой з цяжкім рэжымам польскай акупацыі, не акрэсьліваюць нашых варожых адносін да польскага народу і польскай рэспублікі, як такой у яе этнаграфічных граніцах, наадварот, беларускі народ спадзеваецца на спагаднае аднашэньне польскага народу да Беларусі, каторая вядзе барадзьбу за сваю незалежнасьць.

У адносінах да Літвы, не гледзючы на некаторыя спрэчныя тэрытарыяльныя пытаньня, нема падставы відзець асобыя непаразуменьня, каторых нельга было бы вырашыць дарогай узаемных уступак, тым больш што есьць даўнія і глыбокія сымпатыі, каторыя істнуюць паміж беларускім і літоускім народам.

У сваіх адносінах да Расеі Беларускі Урад, з мэтай дабіцца незалежнасьці Беларусі і атвода савецкіх войскау за межы яе тэрыторыі, прымау крокі і паслау дэлегацыю у Маскву.

Калі расейскі урад будзе, як і перш, ігнараваць правы беларускага народу на яго самаазначэньне і нарушаць яго сувэрэнныя правы, то беларускі урад як і беларускі народ будзе і надалей змагацца з усімі відамі расейскага імпэрыялізму.

Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, зарганізаваны пад клічам незалежнасьці і непадзельнасьці Беларусі, аб’еднуе каля сябе усе адцені беларускай палітычнай думкі, дзеля таго што у цяперашні момэнт не істнуе ні аднэй беларускай палітычнай партыі ні групы, каторая бы не уставіла гэтага клічу у сваю палітычную праграму. Адносіны палітычных партый, нацыянальных груп і грамадзкіх арганізацый да Ураду асобенна ясна акрэсьліліся на канфэрэнцыі партыйных і грамадзкіх беларускіх дзеячоў 31 травеня 1920 году, на каторай былі вынесены рэзалюцыі, якія выражаюць даверья і падтрымку ураду.

У склад Габінэту Міністрау Беларускай Народнай Рэспублікі уваходзяць:

Старшыня Рады Міністрау — В.Ластоускі.

Міністр Міжнарадовых Спрау — Е.Ладноу.

Міністр Юстыцыі — А.Цьвікевіч.

Міністр Фінансау — Белевіч.

Дзержауны Кантралер — Л.Заяц.

Другімі Міністэрствамі кіруюць упраууляюшчыя.

Старшыней Рады Беларускай Народнай Рэспублікі есьць грамадзянін [[Аўтар:Пётра Крачэўскі|П.Крэчэускі, сябрамі Прэзыдыума — П.Бадунова, В.Захарка, Козіч і Я.Мамонька.

Арыгінал падпісалі:

Ластоускі, Старшыня Рады Міністрау.

Вальковіч, Кіраунік Канцэлярыі.

З арыгіналам згодна: М.Севасьцьянюк

За Кірауніка Канцэлярыі Рады Народных Міністрау.