Мэтрапалітэн
Мэтрапалітэн Артыкул Аўтар: Зяма Півавараў 1934 |
Прапаўзуць пад зямлёй
рэйкі-каляіны,
Брудная кара зямлі
ўзьдзёрта.
Гэта нястомны ўдар
па гліне
Кайла
камсамольскай
кагорты.
Мэтрапалітэн!
Разам з сэрцам нашым і ў тахт заляскай,
Прарві сотні
некранутых
міль.
Мэтрапалітэн —
не фантастычная казка,
А бальшавіцкая
слаўная
быль.
Скалатнула сталіца
пыл вякоў,
Мудры салют аддае Крамлю,
падняўшы грунт
мэтрапалітэнны,
І званы яе цэркваў
(сарака саракоў)
З гулам разьбіліся
аб зямлю,
Прадчуваючы гул
падземны.
Масквіч!
У зялёным вагоне
пад Масквой
Пад айчынай тваёй,
пад айчынай маёй —
Праімчым,
нібы сьмерч
узбунтаваных марэй,
Каб дрыжэла пад шпалай
прыбітая гліна.
Масквіч!
Мы зробім з табой
яшчэ адзін рэйс
У магутную моладасьць
Нашай краіны —
Пад айчынай тваёй,
пад айчынай маёй.