Мімалётнае…
Верш
Аўтар: Макар Краўцоў
1926 год
Крыніца: Сялянская Ніва. — 31 Ліпня 1926. — №23; б. 1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мімалётнае…

Вось не’к — няўцям — ачараваў
Мяне твайго пагляду жар,
І Твайго цела знойны пах,
І грэх, што сьпіць ў Тваіх вуснах.
І стан Твой спадабаўся гібкі,
І ход Твой — лёгкі, вабны, зыбкі,
Вагульлі цэльны Твой сыльвэт
Прыгожы, стройны як сонэт…
Але боль сэрца разьдзірае,
Бо розум ясна уяўляе,
Што, аднак, Ты — мая краса,
Не для мяне і не мая!..
Я ведаю ўжо зараньне,
Што мімалётнае спатканьне
Не патрывае на’т і дней,
Што праляціць яно хутчэй
Чым бліскавак у начы зяньня,
Чым дня васеньняга зьмярканьне.
І вось ціхонька, неўзначай,
Надыйдзе сумнае: бывай!
А мо’ на’т і яго ня будзе
У жыцьці бурлівым перагудзе…
Як два лісточкі у разводзьдзе
Нурт разганяе у прыродзе,
Так Лёс праклённы ў бегу дней
Раскіне нас што раз далей.
І вось пяройдзе дзён нямнога,
Забудзем мы адзін аднога
І наша шчыра пачуцьцё
Праглыне вечнасьць… забыцьцё…
Рад доўгі шэрых, нудных дней,
Раскіне нас што раз далей…
І вось пяройдзе дзён нямнога,
Забудзем мы адзін аднога
І наша шчыра пачуцьцё
Праглыне вечнасьць… забыцьцё…
Рад доўгі шэрых, нудных дней,
Асоб рад новых і падзей,
Заб’е ў душы ўспамін спатканьня
І нечаканага каханьня.
Аж-но урэшце ў бегу дзён
Дзесь загудзіць хаўтурны звон…
.............
Патонем мы ў бяздоньнях Леты…
Так дзьве сыгнальныя ракеты,
Спаткаўшысь, неба ўздоўж пратнуць
І у бязмеюжы патануць.

Я. Сьветазар.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.