Наддзьвіньне (1926)/Вершы (Брэская)/З каўкаскіх напеваў

Францішку Скарыне З каўкаскіх напеваў
Верш
Аўтар: Ганна Брэская
1926 год
Вершы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З каўкаскіх папеваў.

Белай шапкай калышацца хмель
Паміж гор, дзе бягуць раднікі.
Мае думкі аб новай вясьне,
Ў маіх песьнях ізноў васількі.

На хвіліну агорне журба,
Ня журба, а жыцьцёвы надлом,
Што люблю сакаліны размах,
Што жадаю зімой васількоў.

Я жаданьням дарыла прастор,
Хай умруць на марскіх берагах.
Дзікім сьмехам рагоча прыбой,
Ў сініх хвалях радзілася рань.

Ў сініх хвалях радзілася рань, —
Сонца косы палошча ў вадзе…
Дык чаго, дык аб чым сумаваць?
Не сягоньня, дык заўтра мой дзень.

Не сягоньня, дык заўтра ў душы
Празьвініць рой разбуджаных слоў…
Не хачу ні аб чым варажыць.
Ні жалець, што ў гадах адцьвіло…

Паміж гор, дзе бягуць раднікі
Белай шапкай калышацца хмель.
Ў маіх думках цьвітуць васількі,
Мае песьні аб сьветлай вясьне.

Каўказ. Чорнамор‘е, 1926 г.