Наддзьвіньне (1926)/Вершы (Шукайла)/Марыльцы

На Беларусі… Марыльцы
Верш
Аўтар: Паўлюк Шукайла
1926 год
Аднойчы вясною

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Марыльцы.

Мары
марыш
Марылька,
Сьмехам
душыш сьлёзы…
Гавары радная
гаварыка
Аб чым там шэпчуць
Бярозы…

Засьмейся,
Засьмейся
Марылька!

Жыцьцё
абсьмей сьмехам.
Хвілінкі мяняюцца
хвілінкамі,
Жыцьцё
з хвілінак —
рэха…

Хай плачуць
людзі-мурашкі
іх душы вякамі
напоўнены сьлязамі.
Шлях жыцьцёвы
наогул цяжкі,
Зачым яшчэ
плачам цяжарыць…

Засьмяемся
з табой,
зарагочам,
Песьняй
жыцьце
зробім вясельле.

Мы ж
ня ныць
а жыць хочам,
кружыцца ў жыцьцёным
пахмельлі…

Расоны, 1926 г.