Наддзьвіньне (1926)/На пакосе

Вершы На пакосе
Верш
Аўтар: Сцяпан Сямашка
1926 год
Вершы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЬЦЯПАН СЯМАШНА.

На пакосе.

Эх пара, пара пакосная! З расой
У радкі трава кладзецца пад касой.
Бязупынна ў небе жаўранак пяе,
Сонца сьпёку на касцоў агнём ліе.
Эх і сьпёка-гарачыны!… Аж папацелі.
Бель-кашулі так ліпнуць, ліпнуць к целу,
Сена з краскамі пахучымі ў стагох.
Старыкі і маладыя на лугох.
Косы звоняць упіваюцца ў траву,
ў сакавітую квяцісту мураву…
Ціхі ветрык, бы жартуючы з травой,
Нахінае яе к долу галавой,
Покуль тая не расстанецца з расой,
Ды ня схіліцца пад востраю касой.
А там ў высі з сінякудрай галавой
Хмарка крадучысь спусьцілась над гарой.
— Эй, жывей вы там, кабеты, — трэ‘ сачыць,
Каб сухое сена нам не замачыць, —
Непакояцца мужчыны за пакос,
і кідаючы няскошаны пракос
Пачынаюць працаваць ўжо на стагох.
І кіпіць работа дружна на лугох.
Эх і люба ж на зары касіць з расой!…
У пракосы луг кладзецца пад касой.