Дзьвіна Полацак
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1926 год
Вершы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Полацак (Дудар).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АЛЕСЬ ДУДАР.

Полацак.

Цябе гісторыя ў свае скрыжалі
ўпісала гранямі руін.
Ні кроплі літасьці, ні іскры жалю
твае ня ведалі страі.

Муры Рагнедзіны, сьцяг Рагвалодаў,
шчыты норманскіх караблёў…
Бандыты Захаду, цары Усходу
тваіх грудзей грамілі бронь!

Чужынцы з ніў тваіх зьбіралі зерне,
каралі гневам і вайной…
Цябе рэспублікі, цябе імпэрыі
тапталі кованай пятой.

І попел хат тваіх, твае заветы
праносіў з болем між вякоў...
.............
Зямля вялікая, зямля Саветаў
адна дала табе спакой.

Дзе-ж тыя злосьнікі, што гнулі шыі
перад Варшавай і Масквой?…
Усім варожыя, усім чужыя —
ня будуць каркаць над табой.

Ня ўзьняць бяскрылым ім ў прастор галовы!..
Ім ня блудзіць, ім не грашыць
бо словы цьвёрдыя, як крэмень словы
цяпер спаткаюць подлы шып.

Замест Сафійскае — гара Скарыны
і над Дзьвіной чырвоны сьцяг.
Твае пажарышчы, твае руіны
ў мінулым толькі шалясьцяць.

І, новай сілаю цяпер сагрэты,
ня ўбачыш больш варожых сноў.
Зямля магутная, зямля Саветаў
і тым — ў сям‘і яе сыноў.

15 — VII — 1926 г.