Надзея (Дарашкевіч)

Надзея
Верш
Аўтар: Янук Дарашкевіч
Крыніца: Маркотныя зоркі, 2014

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Калі ж тое будзе, калі то настане?
Калі я не чуціму болю?
Калі ў маё сэрца надзея загляне
На шчасце, на лепшую долю?
О край мой бяздольны, загнаны, забіты,
Як цяжка табе, сіраціне;
Як сыплюцца слёзы вунь з гэтай ракіты,
Што тут вось за вёскай ў даліне.
А ты не баішся — ты робіш, страдаеш
Ды гнеш сваю спіну бясконца…
Хто ведае? Можа, і ты заспяваеш
Прывет чарадзейнаму сонцу.
Праглянуць праменні, разыдуцца хмары,
Засвеціць праўдзівасць на свеце,
І слёзы пакуты з заплаканай твары
Сатруць твае ўзрослыя дзеці.
Той час блізка — я чую грудзіма —
Працуйце ж, браты-земляробы!
А тым, хто глуміцца над нашай радзімай,
Мы шчыра пазычым хваробы!