Найвышэйшы Указ Мікалая II аб назначэньні Вярхоўнага Галоўнакамандуючага
Найвышэйшы Указ аб назначэньні Вярхоўнаго Глаўнакамандуючаго Дакумэнт Аўтар: Мікалай II Раманаў 20 ліпеня 1914 году Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 29, 25 ліпеня 1914 г., б. 2 |
Навышэйшы Указ.
аб назначэньні Вярхоўнаго Глаўнакамандуючаго.
Імянны Найвышэйшы указ, дадзены Правіцельствуючэму Сэнату 1914 году, ліпня дваццатаго дня.
Не прызнаючы мажлівым с прычын агульнаго Гасударственнаго характэру стаць цяпер жэ у главе Нашых сухапутных і марскіх сіл, назначэных на вайну, Мы прызналі за найлепшае Усеміласьцівейшэ наказаць Нашаму Гэнэрал-Ад‘ютанту Глаўнакомандуючэму вайскамі гвардзій і пецярбурскаго ваеннаго округа, Генэралу-ад-Кавалерыі, Яго Імпэратарскому Высочэству Вялікаму Князю Мікалаю Мікалаевічу, быць Вярхоўным глаўнакамандуючым.
На подлінніку Ўласнай Яго Імпэратарскаго Велічэства рукою падпісана:
«МІКАЛАЙ».