Наказ РНМ БНР Вэнту, Васількоўскаму, Эльвэнгрэну і Чарапуку

Наказ РНМ БНР Вэнту, Васількоўскаму, Эльвэнгрэну і Чарапуку
Дакумант
Аўтар: Рада Народных Міністраў БНР
25 чэрвеня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 796-797
Машынапісная копія ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 235 і адваротны бок; фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 237 і адваротны бок.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Беларуская Народная Рэспубліка
Рада Нароных Міністроу.
25 Чэрвеня 1920 г.
№294

Сэкрэтна.

Наказ

Грамадзянам, Вайсковаму Райцу Вайскова-Дыплематычнай Місыі Бел. Нар. Рэсп. у Эсті і Латвіі Генеральнаго Штабу Генерал-маеру Павлу ВЕНТУ, Вайскова-Дыплематычнаму прэдстаўніку Б.Н.Р. пры Урадзе Фінляндскай Рэспублікі Генерал Лейтэнанту Алегу КОРЧАК-КРЫНІЦЕ-ВАСІЛЬКОУСКАМУ, Райцу пры пры Вайскова-Дыплематычным прэдстаўніку Б.Н.Р. пры Урадзе Фінляндзкай Рэспублікі палкоўніку Георгію ЭЛЬВЕНГРЭНУ і дэлегату Міністэрства Загранічных Спраў Б.Н.Р. Івану ЧЭРЭПУКУ.-

Ускладаючы на Вас і давераючы Вам вясці перэгаворы з Эстійскім Урадам, у справах выложеных у Вашых мандатах, падаемо Вам да ведама:

1) У справе прызнаньня Эстіей Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі: намі на імя Эстійскаго Ураду была паслана 7.IV.20 за №143 грамата с прызнаньнем Незалежнасці Эстійскай Рэспублікі і спросьбай на правох ўзаемнасці даць прызнаньне Бел. Нар. Рэспублікі.-

Трэба гэту справу парушыць перад Урадам Эстійскім і перад Эстійскім Парлямэнтам і дайсці прызнаньня.

2) У справе пасрэдніцтва Эстіі у перэгаворах між Урадам Б.Н.Р. і Урадам Расейскім Вас абавязывае Наказ дадзеный нашай Надзвычайнай Дыплематычнай Місыі у Маскву і самае Вашэ выступленьне павінна сагласавацца і падлегаць нашай Надзвычайнай Дыплематычнай Місыі. Выступленьня Вашы у гэтай справе не павінны разыходзіцца ні з Наказам, ні з тактыкай занятай Надзвычайнай Місыей, а ўсе дакумэнты павінны быць сцьверджены сэкрэтаром Надзвычайнай Місыі Я. ЧЭРЭПУКОМ. Нам пажадана каб Эстійскій Урад прыняўшы на сябе пасрэдніцтво пакінуў у нашых руках ня толькі санкцыю, але і ініцыатыву. Вымагаючы і не адступаючы ад усей этнаграфічна беларускай тэрыторыі занятай цяпер Расейскай оккупацыей, часова можна згодзіцца прыняць тую часць тэрыторыі, якую на гэты раз удасцца вытаргаваць, пры гэтым добра былобы дастаць гор. Вітэбск, а у найгоршым разе Полацак.-

3) Под моральнай і матерьяльнай дапамогай Эстіі разумеем падтрыманьне па міжнароднай політычнай арэне нашай працы скірованай да здабыцьця Дзержаўнай Незалежнасці, адступленьне нам тэрыторыі для вайсковаго фармаваньня, паддзержка у справе прыняцьця нашаго прэдстаўніцтва на Ковфэрэнцыю Балтыцкіх Дзержаў, а также, калі гэто магчыма пры цяперашніх варунках, хоць невялікая дзержаўная пазычка на патрэбы Ураду.

Вышэй выложэнае Вас абавязывае і просімо яго пілнаваць да атрыманьня новых інструкцый.

В.Ластоўскі

Старшыня Рады Народных Міністроў.

А.Вальковіч

Кіраўнік Канцэлярыі Рады Народных Міністроў.