Ой казалі ў нашай хаце
За эндэкаў голас даці, —
Не хачу, ня люблю
За эндэкаў не пайду.
Яны кажаць: Мы эндэкі
Для мужыкоў маем лекі,
Бо ў іх кепская натура;
Бяз бізуна сьвярбіць скура.
Ой казалі ў нашай хаце
За людоўцаў голас даці,
Не хачу, ня люблю,
За людоўцаў не пайду,
Бо яна „Рада Людова“
На ўсё ў міг гатова
І прадаць, і купіць,
Душой любіць пакрывіць,
Ой казалі ў нашай хаце
За пястоўцаў голас даці, —
Не хачу, ня люблю
За пястоўцаў не пайду.
Яны езьдзяць, намаўляюць
Ды паночкаў пацяшаюць;
Памагае-ж добра ім
Балаховіч — наш айчым.
Ой казалі ў нашай хаце
Вызваленцам голас даці, —
Не хачу, ня люблю,
У „Вызваленьне“ не пайду.
Пан Хамінскі рэй там водзіць,
За ім дурні нашы ходзяць, —
Не хачу, ня люблю,
У „Вызвалевьне“ не пайду,
„Вызваленцы“ і „людоўцы“,
І „эндэкі“ і „пястоўцы“
Разам ў Сойме засядалі,
Ды законы нам пісалі,
Каб зямельку адабраці,
Асаднікаў насаджаці,
Нас усіх жыўцом паесьці,
Беларусаў з сьвету з весьці,
Не хачу, ня люблю,
За сьмерць сваю непайду.
Ой пайду я і з братамі
Ды з тутэйшымі дзядзькамі.
Трэба цьвёрда нам стаяць,
За шаснаццаць голас даць.
|