Народны артыст БССР Уладыслаў Галубок (1929)

Народны артыст БССР Уладыслаў Галубок
Жыцьцяпіс

1929 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





НАРОДНЫ
АРТЫСТ
БССР

Уладыслаў
Галубок

ГАЛУБОК Уладыслаў Язэпавіч, першы Народны Артыст Савецкай Беларусі.

Нарадзіўся ў Менску ў сям‘і сьлесара чыгуначнага дэпо ў 1882 годзе. Скончыў гарадзкую школу, працаваў на чыгунца, як рахункавод. З 1908 году зьмяшчаў у газэце „Наша Нива“ кароткія апавяданьні з жыцьця сялян. З 1917 г. пачаў пісаць драматычныя творы, якія і ставіў арганізаваным ім у 1920 годзе тэатральным колектывам. З маленькага аматарскага колектыву тэатр ГАЛУБКА вырас у вельмі папулярны на Беларусі Дзяржаўны Вандроўны тэатр, які абслугоўвае самыя глухія мястэчкі і нават вёскі, а таксама і рабочыя прыгарады.

ГАЛУБОК Уладыслаў выявіў пры гэтым арганізацыйны талянт, вялізную энэргію і надзвычайную працаздольнасьць, сумяшчаючы ў сваёй асобе на працягу дзесятка гадоў дырэктара, рэжысэра, актора і драматурга свайго колектыву.

Ім напісана болей 20 п‘ес, з якіх асабліва папулярны бытавыя драмы і комэдыі: „Суд“, „Ганка“, „Апошняе спатканьне“, „Пан Сурынта“, „Плытагоны“, „Пісаравы імяніны“ ды інш. 7—8 месяцаў у год яго трупа вандруе па Беларусі, пакрываючы часта сотні кілёмэтраў на падводах, а то і пешкі і даючы ў год болей за 200 спэктакляў. Савецкая Ўлада, пры якой і разгарнуў сваю дзейнасьць ГАЛУБОК, надала яму ў сьнежні 1928 году годнасьць НАРОДНАГА АРТЫСТА САВЕЦКАЙ БЕЛАРУСІ.

Выданьне аб‘яднаньня Беларускіх Пісьменьнікаў „ПОЛЫМЯ



Галоўлітбел № 776.

2000 экз.

Менск, Друк. ФЗВ.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.