Настаўніку (Таўлай)
Настаўніку Верш Аўтар: Валянцін Таўлай |
Стаяць ля маладых гадоў,
Ля чалавечага дзяцінства -
Вялікі гонар, светлы доўг
Настаўніцтва і мацярынства.
Спачатку ў сэрцах прабудзі
Цягу і смагу да асветы,
Пасля - задуманых вядзі
Аж да крыніцы чыстай, светлай.
На ростані шляхоў-дарог,
Абвеяных паходным пылам,
Народ навекі нам збярог
Крыніцу мудрасці і сілы.
Ты чэрпаць навучы з глыбінь
Жывучую ваду рукою,
Каб наш народ і край любіць,
Мудрэць і харашэць душою.
(1929)