Наддзьвіньне (1926)/Вершы (Козік)/Настроі

Трыолет Настроі
Верш
Аўтар: Язэп Козік
1926 год
⁂ (Эх, далі, далі! Не праменіць…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Настроі.

Нейкімі другімі мы выходзім ў людзі,
Неяк болей сілы у плячох, руках…
Мы бадзёрай вышлі на жыцьцёвы шлях,
Дык туга увосень не сашчэміць грудзі.

Не хачу душою я крывіць ніколі,
І хлусіць ня хочу прад самім сабой.
Лепш жыцьцё авею радасьцю хмяльной
Каб пакінуць звычай праклінаць нядолю.

Ой, я вып‘ю хмелю срэбраліты кубак,
Каб любіць жыцьця вірлівае прадоньне…
Я ня буду хмурыць у сумоце скроні
Бо у маладосьці не завянуць губы.