Наша Доля (1906)/кірыліца/1/З Беларуси и Литвы

Выдатки на стражникоу и палицію З Беларуси и Литвы
Публіцыстыка

1 верасьня 1906 году
Па Расеи
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зь Беларусі і Литвы (Наша Доля).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З Беларуси и Литвы.


НОВАГРУДОК (Менск. губ.).

У павеци Новагрудзком начала палиція прыцесняци сельских работникоу, каторые баставали летом.

З гэтаго самаго павету правицельство выслало восем вучыцелёу за агитацію памиж мужыкоу и за тое што яны раздавали чытаць забароненые писульки. Рэвидуючы некаторых вучыцелёу полиция знайшла выборски манифэст.

Усе вучыцели были жанаты и мусели пакинуць своих жонак и дзяцей без хлеба. Але тут мужыки заступилися за скрыуджэные сямейства и дали им зсыпку и памещэнне пакуль не вернуцца их высланые кармильцы.

— Усюды цяпер па віосках палиція арэштуе шмат людзей, найбольш крэсцян. Арэштуюць больш усяго за забастоуки. З Новагрудзкаго павету пишуць, што там апроч забастоущыкоу нескольки крэсцан арэштавали за тое, што яны раздавали манифэст Думы, написаны у Выборгу пасля разгону Думы.

(Сѣв.-Зап. Гол.).

Пагарэльцы, Новагрудзкаго павету. Грамадзки сход пастанавиу харчэваць на свой кошт сямьи арыштованых крэсцян и не даваць квартеры казакам.

З Лиды.

На Зельну у Василиской волосци зладзеи пакрали кони. Гаспадары хутко згледзилися и пагналися следом за конокрадами. Зладзей у Лиду — и гаспадары у Лиду, ды да палиціи з прозьбою, каб перэтрасци мястэчка. Аж спрауник сам выйшау да збядаваных госпадароу и сказау: „Не магу, братцы, я вам даць стражникоу, мне ихъ дау губэрнатор, каб сматрець за спокойствіем.» Вышла тое, што гаспадары самы прыгнали злодзёу пад скрыдэлка палиціи. А трэба ведаць, што на тую пару было вучэнне стражникоу и их зъехадося яких з семдзесят чалавек, так што ня тольки мястэчка, а цэлы павет маглиб ператрасци.

ЖЫРМУНЫ Лидзкаго павету:

У восени у прошлым гаду крэсцяне Жырмунской воласци пастанавили устроиць па вёсках свае школы, у каторых учыли бы дзяцей и па польску. Начальство не дазволило им зрабиць гэта. Дзеля таго усе крэсцяне згаварылися не пущаць сваих дзяцей у казёную школу и не даваць грошы на гэту школу.

У вучылищы ёсць вучыцель народны — неяки Данько, чэлавек нягодны. Заусягды йон ваевау з крэсцянами, рабиу им усё злое, што мог. Часта крэсцяне падавали жалобы на яго вучылищнаму начальству, але з гэтаго ниякого толку ня было. Данько застауся на свайм мейсцу.

За тое цяпер, як крэсцяне пастанавили не насылаць дзяцей у школу, вучыцель Данько написау данос начальству на самых бойчэйшых крэсцян и назвау их бунтоущыками. И цяпер палиця глядзиць на гэтых крэсцян як на праудзивых бунтоущыкоу.

Писали крэсцяне аб новых школах глауному министру Виттэ, але и тут ничого не дабилася. Скончылася ўся справа тым, што вучыцель падау на крэсцян жалобу у суд. Цяпер суд прысуфзиу прадаць дабро крэсцян, каб таким способом узяць ад их грошы на вучылищэ, з катораго нихто не карыстае. Цешыцца Данько, што таки прыциснуу крэсцян, і чэкае, як гэта праз нескольки дзён споуницца прыгавор суда, як будуць забираць мужыцкое дабро… З яго пайшла у ае гата беда, нехай жэ на яго ўпадзе я кара за яе.

Дзякаваць Богу, што таких нягодныхъ вучыцелёу мало ёсць у нашым краю.

З над Вильи. Сельскіе забастоуки были гэтым летом мало не усюды па берэгох Вильи у Виленской губэрни. Цяпер трохи прыцихли, але здаецца не надоуго. Чэкаюць тутака вяликой забастоуки, як падыдзе капанне бульбы. Гэтай забастоукою крэсцяне хочуць дабицца таго, каб пагнила уся бульба, катора мае ісци да бравароу на гарэлку, каб таким парадком прымусиць пазакрываць ўсе бровары и не даць казне зарабиць на прадажы гарэлки.

— У мястэчку Парафьяново 9 липеня (юля) сабраўся валастны сход, каб выбраць дэпутата у паветовую зямельную камисію. Згаварыушыся памиж сабою на сходзи, крэсцяне пастанавили дэпутата не выбираць и написали прыгавор, што не выбираюць яны сваго дэпутата дзеля таго, што земельные камисіи — гэта штучка правицельства, катораму яны не вераць и каторае давяло усих людзей да беднасьци и што тольки ад Думы спадзеваюцца яны палепшення сваей доли.

— Як пишэ газэта «Северо-Западны Голос», памещыкам Виленской губэрни Вилейскаго павету панам Тукалло и Любанскому губэрнатор дазволіу купиць винтоуки й да их патроны для стражникоу, каторые назначэны пилнаваць маёнтки гэтых паноу.

З над Нёману.

Разгон Думы задзивиу ганебне вёсковыхъ беларусоу и прыняволиу их крэпка, крэпка задумацца над тым што цяпер ёсць и што будзе…

Беларусы. прыбитые да вузенькаго кавалочка, зямли, найбольш цикавяцца разшырэннем яго; вотож и думали яны што найважнейшым дзелам дэпутатау будзе вайна за землю. Дзеля таго, як правицельства разагнала Думу, кожны з мужыкоу сказау: „гэта за землю!“ И злосць закипела у сэрцы кожнаго и стали мужыки разпытываць: „Гдзе дэпутаты, што цяпер робяць“. А тут подайшоу и выборски манифэст, каб падаткау не плациць и рэкрутоу не даваць. Людзи пачали пытаць и талкаваць на рожные лады. Трэба прызнаць прауду што прызыу дэпутатау мае вялики послух серэд народу, и ня ведама ещэ чым скончыццца, як падыдзе набор и збиранне падаткау.

Трэба ведаць, што сама езда дэпутатоў да Выборгу разъяснила цёмным мужыком, што значыць констытуця. Бо простые людзи думали, што Выборг ёсць заграничны горад и што дэпутаты паехали таму у чужую зямлю, каб их не магло правицельства арыштаваць. Пасля даведалися, што не, што Выборг так сама ёсць горад расейскаго гасударства. И вот тады кожны палажыу палец на губах и сказау: „А штож гэта такое?“

Але тут знайшлися и такие, каторые разталкавали, што Выборг ёсць горад у Финляндіи, а Финляндія, хаця и належыць да Расеи, але маець сваю констытуцю, а як ёсць констытуця, то ня можна, чэлавека без пастанаулення суду арыштаваць и пасадзиць у турму, як гэта у нас робицца без уселякой патрэбы дый прычыны. „Ага! — сказали мужыки, — вотъ гэта добра!“

На новые-ж выбары людзи вёсковые глядзяць дваяка: адны кажуць, што ня трэба выбираць дэпутатау, бо и зноу разгоняць. А другие зноу цягнуць за выбары и кажуць: будзем выбираць, але ужо выбярэм таких людзей, каторых не зможэ разагнаць правицельства!“

(Понедельник).

З Бельскаго павету Грод. губ.

Да «Нашэй Доли» пишуць: 24 іюля (аппеня) крэсцяне усей Кленикской волосци на валастным сходзи прыгавором № 8 пастанавили не споуняць стойковую павинносць пры становой квартэры. Тое самое ещэ раней пастанавили на валастных сходах крэсцяне Лосинской и Паулоуской воласцей.

Гомель. Да Люцына прыехау агитатор. Сабрауся у мястэчку вялики митинг (сход), каб паслухаць таго агитатора. Пачуушы гэта зьявилася на сход палиция, каб арыштаваць агитатора, Але сабраушыся народ не дау яго палиции, а сам яе арэштавау и не пущау з рук своих, пакуль агитатор ня скончыу гаварыць и не паехау.

(Kur. Lit.).

З Быхова тэлеграфуюць: пяць волосцей выбрали дэпутатоу да зямельной камисіи, а пяць других пастанавили дэпутатоу не выбираць и не пасылаць.

(Сев.-Зап. Голос).

З Татарска (Могилёуской губ.):

Недауно сельская палиция арыштавала нескольки крэсцян. Як народ пачуу гэта, пачали биць у цэркоуные дзвоны на трывогу; сбежалося кале тысячы крэсцян, арыштованых асвабадзили, а палицию моцна пабили. Кажуць што стражники ад страху перад народом начали тут кидаць службу. Прыслана сюды войско.

(Volkszeit).

— У новоалексанроуским павеци з памеж 32 воласцей выбирали дэпутатоу да земельных комиссіей тольки 9 волосцёй, 23 волосци заявили, што тольки Госуд. Дума можэ пастанавиць, як надзелиць крэсцян землёю.

Але и з дэпутатоу тых 9 волосцей, каторые их выбирали, малая была карысць. Сабралися яны да паветоваго гораду и, згаварыушыся тут, пастанавили кинуць паветовые выборы и разъехалися да хат.

(Эхо).