Наша Доля (1906)/кірыліца/1/Усяго па троху/Як Крэсьцянски Банк прадае зямлю крэсьцянам

Прысяга над крывавыми разорами Як Крэсьцянски Банк прадае зямлю крэсьцянам
Публіцыстыка

1 верасьня 1906 году
Даход Расейскаго Цара
Іншыя публікацыі гэтага твора: Як сялянскі банк прадае зямлю сялянам.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Усяго па троху.


Як Крэсьцянски Банк прадае зямлю крэсьцянам.

Недауно правицельство пастанавило, што, каб памоч, малозямельным крэсцянам дабыць болей зямли, трэба зрабиць гэтак:

Кресьцянски, банк будзе купляць зямлю ад памещыкоу, каторые захочуць прадаць свае маёнтки, и гэту зямлю будзе прадаваць крэсьцянам. Крэсьцянски банк ужо пачау спауняць наказ правицельства. Праз 5 дзіон — ад 3 да 8 юля Крэсьцянски банк закупиу 60 маёнткоў на свой рахунок. Усяго зямли у гэтых маёніках, 69,463 (шэсьцдзесяць тры тысячы чатырыста шэсьцдзесяць, тры) дзесяцины. За кожную дзесяцину банк плациць 126 рублёу, значыць за усю гэту землю заплачэно 8,029,150 рублёу.

Здаецца мужыком усё гэта добра — ёсць гдзе купиць зямли кольки трэба. Але па праудзи то не заусим так выходзиць. Кресьцяне, што купяць гэту зямлю, павинны за яе грошы разам з працэнтами выплациць праз 55 з палавиною гадоў, плацячы у год за кожную дзесяцину 7 р. 78½ к.

За увесь гэты час крэсьцянам прыдзецца заплациць болей як 20 мильёноу рублёу за 63,463 дзесяцины зямли, што варта цяпер трохи болёй як 8 мильёноу рублёу. От тутака уся бяда. Плациць кожны год крэсьцянскому банку па 7 р. 78½ капеек з дзесяцины апроч усих налогау и падаткау, што трэба будзе пладиць казне, — гэта для бедных мужыкоу надта цяжка. И выходзиць так: плациць мужык адзин год, други, трэци, чацьвёрты, а пасля саусим згалее, не заплациць раз або два у назначэны час и за гэга банк адбярэ зямлю або прадасць другому. И гаспадар, што меу мала зямли, зноу будзе цярпець голад на сваёй надта ужо малой гаспадарцы.