Наша Доля (1906)/кірыліца/1/Што будзе?

Да чытацелёу Што будзе?
Публіцыстыка

1 верасьня 1906 году
Прысяга над крывавыми разорами
Іншыя публікацыі гэтага твора: Што будзе? (ананім, 1906).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Што будзе?


Што будзе далей? — вот пытанне, каторае як востры клин вбиваецца у голову кожнаго чэлавека, зганяець з вока сон, не дае спакою. — Што будзе далей? — так пытаюцца памещеки у сваих палацах, так пытаюцца мужыки у сваих курных хатах, так пытаецца уся працавита бедната и, з трывогай и надзеяю спаглядаючы у заутрашни дзень, чэкае таго вяликаго момэнту, кали сонцэ свабоды засвециць и над нашым абездоленым краем.

Каб атказаць на гэта пытанне, трэба ближэй прыглядзецца на поступ выпадкоу апошняго часу.

Усим ведама, што для успакаення народу, каторы йшоу силаю дабываць зямлю и свабоду, правицельство обьявило, што яно хочэ пярамяниць старые парадки и дзеля таго скликае Гасударственую Думу. Народ паверыу правицельству и паслау сваих выборных людзей, каб яны у Думи дабыли яму зямлю, свабоду и лепшую долю.

И чэкау народ гэтае доли, и верыу, што яна, прыйдзе…

Дума сабралася. Зъехалися у Пецербурх прасеяные праз дзесяць ситок народные дэпутаты. Увесь свет слухау, што скажуць яны. И яны загаварыли, загаварыли аб цяжкой нядоли, аб цямноци, аб безпраую… Земля и свабода патрэбны народу, гаварыли дэпутаты, бяз них нима счасьця народу, нима доли; бяз них адно цемнота и галодная смерць…

Правицельство разагнало Думу. Яно гэтым ясна паказало, што не дасць народу ни зямли, ни праудзивае свабоды.

И народ зразумеу гэта. Зразумеу ён, што пасля разгону Думы засталося яму одно з двух: або так як дауней прападаць з голаду, або самаму памыслиць аб сваёй доли. И ён выступиу на бой за счасьце усей працавитай беднаты.

Збунтавалися матросы и салдаты у Кронштаци, у Рэвлю. Тры дни развевауся чырвоны штандар над сценами збунтованаго Сбэаборгу; бунтавалися салдаты и па других гарадох Расеи. Паднялись работники, паднялись па вёсках мужыки. Усюды льецца кроу. Ахфяры рэволюцыйнаго розруху падаюць з абодвых старон. Што дзень гинуць ад куль и бомб палицэйские, чыноуники, жандары, губэрнаторы. Праз адно тольки лета у гэтым гаду, як объявило правицельство, згинули таким парадком вось якие высшые чыноўники: камандзир чэрнаморскаго флоту адмирал Чухнян, што усмирау бунт матросоу у Сэвастополи; вамарски губэрнатор — Блок; Варшауски генерал-губэрнатор Вонлярлярски; памочник варшаускаго генерал-губэрнатора. да, палицэйских спрау — генерад Маркграфски; камандзир лейб-гвардии семёноускаго палка — генерал Мин, што усмирау у дзекабры месяцы паустанне у Маскве. А скольки што дзень забиваюць гарадавых, стражникоу, жандароу і иншых палицэйских чыноуникоу — трудна и паличыць. Па усей Расеі што дзень бунтоущыки забираюць казёные грошы з казначэйств, почт, манаполек на вайну з правицельством.

Правицельство науводзило усюды ваенное палажэнне, надзвычайную и усиленую ахрану, але мала з таго было карысьци. И вот цяпер правицельство зноу объяуляе, што за земельные бунты будзе без литосьци разстрэливаць мужыкоу, что за убийства ды грабежы будзе судзиць военно-палевым судом, каторы карае або смерцью, або каторжными работами; яно павеличыло кару за намову саддатоу не стрэляць у народ, — и штож з таго? Ничого и гэта не памагае и не паможэ таму, бо цяпер бунтаущык — увесь стомильённы цёмны, галодны народ. Правицельство кроую залило цэлы край и думало гэтым успакоиць народ. Але штыками и кулями можна прыдушыць народ, можна з усей Расеи зрабиць адну вяликую магилу, а не упрауляць живыми людзьми. Кроу забитых братоу трудна забыць; слёзы их удоу и сирот не даюць спакою ни у дзень, ни у ночы.

Не, штыки и нагайки не успакояць народу! Для успакаення народу ёсць адна тольки рада: споуниць тое, чаго дамагаецца народ, даць уласць народным выборным, даць агульное, простое, роуное и тайное выборное право. Тольки тады настане спакой, тольки тады пачне народ жыць лепшаю, счаслиушаю долей! Кали правицельство не захочэ паслухаць воли народу, то далей будзе вайна, далей будзе лицца кроу…

А штоз гэтаго выдзе? — цяперака ужо легко згадаць!