Наша Масленка катліва

Наша Масленка катліва
Песня

Крыніца: Сайт клуба «Спадчына»

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Наша Масленка катліва,
Штось катліва,
Люлі, катліва!

А мы Масленку пракацілі,
Пракацілі,
Люлі, пракацілі!

Сырам гору набівалі,
Набівалі,
Люлі, набівалі!

Паверх маслам палівалі,
Палівалі,
Люлі, палівалі!

Нашы дзеванькі гуллівы,
Штось гуллівы,
Люлі, гуллівы!

Нашы хлопцы гарэзлівы,
Гарэзлівы,
Люлі, гарэзлівы!

Нашы маткі штось бурчлівы,
Штось бурчлівы,
Люлі, бурчлівы!

Нас да хаты з горкі клічуць,
Дамоў клічуць,
Люлі, клічуць!

(Запісана: Шырма, 3, с. 293, № 193. Зап. ад пісьменніка М. Лужаніна)