Наша Ніва (1906)/1909/5/Малады каралевіч

Малады каралевіч
Апавяданьне
Аўтар: Оскар Уайльд
1909 год
Арыгінальная назва: The Young King
Пераклад: Францішак Умястоўскі
Крыніца: Наша Ніва. — 29 (11) январа 1909. — №5. — С. 70—72.
Іншыя публікацыі гэтага твора: Малады каралевіч (Уайльд/Умястоўскі).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Малады каралевіч
Казка Оскара Уайльда (Wilde)
[1]

Заўтра дзень каранаваньня маладога каралевіча. Іон ляжыць цяпер адзін на ложку ў сваім пекным палацы, раскінуўшысь на мягкіх падушках і думае думку сваю. І здаецца яму, што ўсе здарэньня апошніх мінут ня болей, як сон чароўны, што хутка прыдзе дзень, узойдзе сонцэ яснае і ў пыл развее сонные мары. Цяжка каралевічу тая думка: ня хочэцца будзіцца са сну. І ня дзіва!

Недаўна ён быў пастухом і пасьвіў скацінку у чалавека, катораго лічыў сваім бацькай. І вось раз у полі спаткалі яго неякіе людзі, забралі з сабою і прывялі ў каралеўскі палац. Кароль паклікаў пастуха да сябе і аб'явіў, што прыймае яго за сына. Бо ня быў наш пастух сынам мужыцкім: каралю ён прыходзіўся ўнукам. Маці яго была роднай дачкой караля, бацька — нейкі чужынец, што з далёкіх старон у той край прыбадзяўся і тонамі сваіх песьнёў ачараваў маладую каралеўну. Праз тыдзень, як прыйшло на сьвет дзіця, яе укралі ад маці і аддалі бяздзетнай сямье мужыка; ня доўга пасьля гэтаго жыла каралеўна: ганьба і гнеў караля зьвялі яе ў магілу. Пад старасьць, мусіць, суменьне рушыло сэрцэ караля. Знайшоў ён унука, прызваў да сябе і зрабіў яго сваім насьледнікам. Цяпер памёр стары кароль, і заўтра дзень каранаваньня маладога каралевіча.

Вось аб гэтых здарэньнях і думаець ён цяпер думку. Доўга так ляжаў каралевіч на ложку, ажно схапіўся і клікнуў. Прыйшлі зараз слугі, раздзелі яго і выйшлі. Каралевіч лёг і толькі галавой даткнуўся падушкі, як заснуў моцным сном. І вось што прыснілася каралевічу.

Здалося яму, што стаіць ён у вузкім і доўгім будынку. Навокол шум і стук нязлічэных машын. Каля іх варушацца людзі, старые і малые, мужчыны і дзеці, — ўсе заняты цяжкай работай. На худых тварах іх відны сьлязы голаду, у смутных вачах даўно пагас агонь надзеі. Гэта былі ткачы. Каралевіч падыйшоў да аднэй машыны і пачаў прыглядацца рабоці.

Ткач сярдзіта глянуў на яго і сказаў:

— Чаго так глядзіш на мяне? Можэ ты закутнік, прыстаўлены нашым гаспадаром?

— Хто-ж твой гаспадар? — запытаўся каралевіч.

— Наш гаспадар! — сказаў ткач. — Іон такі самы чалавек, як і я, толькі адзежу ён носіць з ценкаго сукна, ды жыве ў раскошы, а я вось у лахманах хаджу, дый ледзь не уміраю з голаду.

— Край наш свабодны, — сказаў кароль, — і ты не нявольнік свайго гаспадара.

— Мы працуем, каб жыць. Нашы дзеткі вянуць без пары, твары блізкіх і дарагіх нам людзей старэюць і робяцца брыдкімі, злымі — ўсё гэта дзьля куска хлеба. Голад акаваў нас моцнымі ланцугамі, хаця мы і называемся вольнымі людзьмі, — так сказаў ткач і, сярдзіта нахмурыўшысь, пахіліўся над машынай.

Тут каралевіч угледзеў у машыне залатые ніткі.

— Якуюж матэр'ю ты робіш? — спытаў каралевіч.

— З яе будзе адзежа дзьля караля, — атказаў ткач.

Каралевіч громка крыкнуў і прачнуўся, але скора ізноў заснуў.

Ізноў прысніўся яму сон. Здалося яму што ён плыве на вялікай лодцэ. Яе паганяе сотня нявольнікоў, прыкаваных ланцугамі да вёслаў. Лодка падплыла да берагу і затрымалася. Ў морэ спусьцілі драбіну з вяровак. Аднаму маладому нявольніку заткнулі воскам нос і вушы, прывязалі камень цяжкі і спіхнулі ў воду. Іон пашоў на дно і хутка зноў паказаўся, трымаючы ў руцэ дарагую пэрлу. Зноў апускаўся нявольнік і зноў выплываў і кожны раз у руцэ яго была пэрла. Іон занурыўся астатні раз. Доўга быў пад вадою, ажно выплыў. На гэты раз дастаў ён пэрлу, якой не было ешчэ на сьвеце. Гаспадар узяў гэту пэрлу і схаваў яе, а нявольнік упаў на дно лодкі, задрыжаў, кроў бухнула яму праз горла, і ён заціх на векі.

— Дзьля каго тая пэрла? — запытаўся каралевіч.

— Гэта дзьля каралеўскай булавы, — атказаў гаспадар.

Каралевіч, пачуўшы гэта, крыкнуў і... прачнуўся.

Ізноў заснуў каралевіч, ізноў яму прысніўся сон. Здалося яму цяпер, бытцам стаіць ён на высокай гарэ. Пад ёю срэбнай стужкай уецца рэчка. На берагу рэкі варушыцца грамада людзей. Яны капаюць каналы і студні, адводзяць ваду і з дна рэкі выбіраюць неякіе каменьні. Людзі гэтые цэлымі тысячамі мруць ад хвароб, ад голаду, — тут жніво сьмерці. І вось падыходзіць да каралевіча неякі падарожны.

— Дзьля каго выбіраюць гэтые каменьні? — спытаўся каралевіч.

— Дзьля каралеўскай кароны, — атказаў падарожны.

Каралевіч, пачуўшы гэта, крыкнуў і разбудзіўся.

* * *

На дварэ ўжо быў дзень і трэба было ўставаць. Каралевіч хутка пачаў адзевацца і калі яму слугі падалі дарагую коронацыйную адзежу, ён адмовіўся апрануць яе: не хацеў апраткі, што каштавала так многа цяжкай працы людзкой. Каліж слугі яго пачалі дзівавацца, ён разсказаў ім свае тры сны.

— Я буду каранавацца ў той адзежы, ў якой прыйшоў сюды, — сказаў каралевіч.

Як сказаў, так і зрабіў. Дастаў сваю пастырскую сермяжку, ў рукі ўзяў кій; на галаву, заместа кароны, адзеў ветку дзікай рожы, сеў на каня і выехаў на вуліцу. Там грамада людзей чакала караля. Угледзеўшы яго ў гэтакой апратцы, яны пачалі сьмеяцца з свайго караля, думаючы што гэта каралеўскі шут едзе.

Прад касьцёлам салдаты затрымалі яго і не хацелі пусьціць.

— Сюдэма толькі адзін кароль вайсьці можэ, — казалі яны.

— Я кароль, — атказаў ён, і вайшоў у касьцёл.

Стары біскуп, угледзеўшы караля ў такой адзежы, моцна здзіваваўся і пачаў нагаварываць яго ісьці і перамяніць адзежу. Але каралевіч не паслухаў намовы яго, падышоў да алтара, упаў на калены і пачаў маліцца. Доўга так маліўся ён, калі громкі гоман перапыніў яго малітву.

У касьцёл вайшлі прыдворные каралевіча, закаваные ў панцыры, з голымі шаблямі у руках.

— Дзе гэты сновідзец? — крычалі яны, — дзе гэты кароль, што ходзіць ў адзежы бедака? Мы забьем яго, ён не варт панаваць над намі!

Тым часам каралевіч скончыў малітву, падняўся с кален і смутным вокам аглядзеў слуг сваіх. І вось, скрось вокны касьцëла палілісь смугі сьвета. Прамені сонца навокол асобы яго саткалі адзежу такую пекную, якой ніколі ешчэ не бачыло людзкое вока. Пастырскі кій зацьвёў белымі ліліямі ў руках каралевіча, ветка дзікай рожы зачырванела кветкамі на яго галаве.

Народ, угледзеўшы гэта, упаў на калены прад каралевічам; прыдворные схавалі сваі шаблі і пакланіліся яму да зямлі. Твар старога біскупа збялела, рукі пачалі трасьціся: "Мацнейшы за мяне даў табе карону!" — сказаў ён і стаў на калены.

А малады кароль зышоў з высокаго алтара і пайшоў праз усю грамаду народу ў свой палац. Але ніхто не асьмеліўся глянуць на яго твар: яна сьвецілася дзіўным сьветам, бытцам твар апёла.

Ператлумачыу Дзядзька Пранук.

Вільня


  1. Полное собрание сочиненій Оскара Уайльда. Томъ I. Сказки и разсказы. Москва 1906 г. изданіе Саблина.
  Гэты твор з’яўляецца перакладам і мае асобны прававы (ліцэнзійны) статус адносна карыстанай аховы аўтарскіх правоў на арыгінальны змест.
Арыгінал:

Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.

 
Пераклад:

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.