Наша Ніва (1906)/1910/46/Леў Мікалаевіч Толстой
Леў Мікалаевіч Талстой Артыкул Аўтар: [[Аўтар:|]] 1910 Крыніца: Наша Ніва, 1910, №46 |
Лев Мiкалаевіч Толстой. Памёр 7 лістапада (ноябра) а 6 гадз. 5 мiнут раніцы на ст. Астапово.
83 гады жыў, і больш як поўсталецьце працаваў на карысць усяго чалавецтва. Л. Н. Толстой углядаўся у душу, у долю рускаго-мужыка, і у тым жыццi мужыцкiм ён знайходзіў усё багацтво думак сучасных. Словам простым зразумелым развязываў найбольшые загадкi жыцьця. Яго слово – гэто быў звон-набат – i голас гэты разходзiўся па ўсяму сьвету. Німа хiба на сьвецi газэты каторая-бы не пiсала аб гэтым вялiкiм вучыцелю, сеўцу згоды і любвi паміж людзьмi. Ён заваёвываў ворагоў сваім нештодзенным, сьмелым, справедлiвым выступленьнем. Калi дзе здзекаваліся, крыўдзілі чалавека, там у абароне скрыўджаных заўсёды ставаў дзед з Яснай Паляны. І гаварыў горда, сьмела. Што можна было казаць Толстому, таго ня можна іншым. Ён умеў змусіць усіх шанаваць сябе і сваю асобу зрабіць нетыкальнай. Каб з ім памерацца трэба было быць веліканам мысьлі і духа, трэба мець грудзі каторые не задрыжаць страхам і мець дух свабодны серод нявольных!
Толстога зналі ўсе, увесь сьвет чытаў яго апаведаньня, яго вялікіе мысьлі. Такіе мысьлі і словы, што новые дарогі паказываюць, і доляй народоў кіруюць. Німа ў Расеі яму роўнага па заслугах і німа пісьменніка каб яго столькі кніжок было выдано. Імя графа-мужыка Толстога грымела па ўсяму сьвету. Стыдаўся, што ён граф — і нямог у гэтай парожняй грамадзе жыць. Сьветам яго была Ясная Паляна, таварышамі яго былі мужыкі-хлебаробы. Разам з імі на поле выходзіў, памагаў ім як добры сусед, будуючы ўласнымі рукамі хаты, коміны і печы. Казаў што шчасце ў счасці грамады — трэба любіць бліжняго і памагаць. Так рабіў мудрэц і граф радавіты і на гэто весь сьвет спаглядаў. Толстой закладаў школы ўчыў дзяцей і як сам кажа: "ад дзіцяці і мужыка сам вучыўся". Аб мужыку кажа: «што ён мае добрую і справедлівую душу, і трэба атклікнуцца калі ён завець!» Душой, сэрцам і мысьлей зжываецца з долей мужыка.
Толстой быў сумленьнем цэлаго сьвету. Калі сільные здзекаваліся над слабымі усе чэкалі голасу Толстого, і не обмыляліся, ён казаў і голас яго грымеў па ўсім сьвеце, як голас прарока. Лягчэй было жыць, нават у самые трудные мінуты, калі мы ведалі, што жыве друг людзкі, мудрэц ясно-полянскі. Бо ён заўсёды думаў за мільёны людзей — нават у астатнюю мінуту, калі ужо канаў, Толстой звертаецца да тых, што окружалі яго з тым: "што ён адзін, а там мільёны людзей." — Уміраючы думае не аб сабе, а аб грамадах людзкіх.
Ніколі не хацелося верыць, што яму 82 гады — бо ў думках сваіх ён быў бодрым і маладым, ён наймалодшым быў блізкім. — Прыгледзьцеся, што дзеецца, як сьмертэльная хвароба прыкула Толстого да ложка, с катораго не суджэно было яму ўстаць. У Бэрліне, Лондоне, Пецербурзе, Варшаві, Вільні і т. д. ходзяць людзі спатыкаюць адзін аднаго пытаюць; а што? як Толстой? Тэлеграмы, што колькі гадзін прыходзяць з места, дзе ляжыць хворы, газэты, аб яго здароўі рвуць з рук. Разам падае звестка: Толстого не стало — памёр і чэлавека німа. — Стаіш як прыбіты і ня верыш. І ня хочацца верыць што голас Толстога не адзавецца ўжо, што горда і сьмела не аддасцца па ўсей зямлі!