Наша Ніва (1906)/1913/29/Наша старая слава

Нашая старая слава
Публіцыстыка
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1913
Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 29, 19 ліпня 1913 г., б. 1-2
Іншыя публікацыі гэтага твора: Наша старая слава.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Наша старая слава.

Ужо у тые часы, калі пісалося «Слово о полку Ігореве», а гэта значыць у XII сталецьці, беларусы мелі умацаваўшуюся у нашых суседаў славу народу вешчуноў—знахароў. Слава гэта утрымалася за намі і па сягоньняшні дзень: кожны беларус ў вачах вялікаруса, украінца, а нават літвіна, мазура і латыша гэта—вяшчун, варажбіт і знахар. Праўда, што у наш XX век, такая слава не вялікая чэсць, але факт цікавы і як усё на сьвеці мае свае прычыны. Прычыны-ж гэтые хаваюцца у характэры беларускаго народу. Як паасобнне людзі, так і цэлые народы маюць свой характар, каторы адрожнівае іх, ад другіх ім падобных людзей, ці народоў. Мы беларусы, як запамятае гісторыя, былі заўсёды тым, чым і цяпер ёсць: жаролам лагодным, разважным і маўчлівым… Вядома, што характар вялікаруса—шырокі, размашысты, паляка — лёгкадушна-хітры, украінца—задумчывы-гуляшчы, літвіна — падазрыцельна скрытны, пры такіх суседніх харахтэрах, наш лагодна — разважны характар біў у вочы змушаў кожнаго з іх аднасіцца да нас з недаверьем і нейкаго гатунку страхам, што і прыдбало нам у іхніх вачах, вышэй сказаную славу вешчуноў. Ужо Владімір сьвяты, ксціцель Русі, пабаіваецца сына свайго Ізяслава, каторы радзіўся ад полацкай княжны Рогнеды, і ешчэ нялетняго хлопчыка пастараўся пазбыцца, высылаючы яго на княжэньне у Беларусь, на дзедоўскую яго зямлю.

Аб Ізьяслававым унуку, полацкім князю Усеславе, гаварылі суседзі, што ён быў ваўкалакам, чарадзеем і прарокам. Радзіўся бытцым ён сілай чароў, меў на патыліцы, чуць што ня месяц, а прынамсі нейкі радзімы знак, каторы даваў яму надпрыродную сілу. «Слово о полку Ігора» кажэ: „князь Усеслаў людзям суд даваў, князям гарады парадкаваў, а сам воўкалакам бегаў. С Кіева ён да петухоў дабегаў да Тмутаракані (каля сутоку Дону Азоўскім морэм). Калі у Полацку званілі па заўтрэню у Святой Софіі, то ён у Кіеві звон чуў“. А ўсё гэта пайшло с таго, што князь Усеслаў меў праўдзівы беларускі характар—быў лагодны, разважны і ня ўмеў крывадушыць. Яго развага і шчырасць прыдбала яму славу надлюдзкай мудрасьці, а лагоднасць і прастата наводзілі суседзёў на думку, што ён „ня проста гэта робіць“.

І хоць баяліся гэтаго князя, хоць паважалі яго, аднак недавалі яму спакою: з усіх бакоў нападалі на яго і ён у сваім жыцьці павінен быў многа выцярпець. Такая відаць наша доля, ад князя да гарапашнаго селявіна, ад першых часоў гісторыі да нашых дзён.

За князя Усеслава мы былі дужым народы, а сіла многа значыць, голас сільнаго зычнейшы, яго уважней слухаюць і болей паважаюць. Прамінулі нашы княжые час і беларускі народ наглядзеўся і нацярпеўся усяго; але ўсё-ж астаўся такім самым: лагодным і разважным, Што цярпеў і як цярпеў, ня тут казаць аб гэтым, хто хочэ ведаць ніхай выйдзе у поле і паглядзіць па тые капцы, валатоўкі, курганы, у каторых тлеюць белые косьці і ніхай свайго сэрца папытае чые гэта косьці? за якую зямлю? за чыю волю і долю яны тут зарыты?… А калі, дарагі чытачу, тваё сэрца чыстае, не сплямлена здрадай сваей зямлі, з‘добрэнай прадзедоўскай крывёй, калі не прадаў ты ешчэ сваей душы чужынцам, за лыжку стравы, ці панскую ласку — то табе тваё сэрца усё аткажэ…

Багата наша зямелька забытымі іменамі! Не дармо-ж такі нас суседзі лічуць за „знахароў“: не любілі мы крыві разліваць! Неспраўна, мабыць, махалі мячом, спраўней відаць цэпам, плугам і шаром рука кіравала. Прыдбалі мы німала славы чужынцам сваімі здраднікамі-прарокамі, каторые, не ў сваю хату, а з сваей хаты добро вынасілі. Але ня ўсе былі гэткіе: былі і такіе, што баранілі сваей хаты, сваей сямейкі, свайго дабра.

Усім вадома, што наш народ і зямелька ў 1413 гаду, гэта пяцьсот якраз гадоў таму назад, дабравольна: пачала еднацца с палякамі, ак „роўные з роўнымі і як вольные з вольнымі“, але ня доўга была тая роўнасць і воля-хутка мы зайшлі, праз сваю лагоднасць „як у нерад-што ні ў сад, ні к перад“. Бо яно-ж ведама, што Пан Бог заўсёды болей цікавіўся польскімі, як нашымі справамі, а пагатовю тады, калі польскае, дэлікатна кажучы, права было дужэйшае. Вось ў гэтым часе, падканец XVI сталецьця, жыў, цікавы чэлавек, катораго можэ гэтак сама лічылі знахарам. Для нас ён цікавы тым, што шмат чаго выпрарокаваў на перад. Гэта Крыштоф Бронскі. Выступіў ён у абарону свайго народу, ня з мечам і самапалам у руках, ды з дружынай вольных юнакоў-сокалоў, як гэта рабілі у той час украінцы, але па беларуску, з разважным лагодным словам,—с пяром у руках. Гарачым і ясным словам хацеў ён перэканаць, каб ня крыўдзілі нас, каб далі жыць, але гэта памагае, як таму кату, каторы слухаў кухараваго казаньня закусываючы курчонкам.

«Ня ёсць Вашым мілосьцям тайна,—пісаў ён звертаючыся да польскіх паноў (и да тых паноў, аб каторых, сто гадоў пазьней, на сэйме у Варшаві, каштэлян Мелешко казаў «хоць нашая костка аднак сабачым мясам абрасла»), і за прошлымі скаргамі і цяперэшнім прыпомненьнем вялікай, а ня зноснай, ня толькі на маетнасьці, здароўю і учтівасці ды на сумленьню заходзячые нам зняволеньня и уціскі. А дзеля таго, што братамі нас сваімі называеця і членамі аднаго цала, аднэй рэчыпасполітай мянуеця — просімо: ужальцеся над (намі) унісьнёвымі братамі сваімі: ніхай вас парушаць, як Вашы ўласные, раны і уразы нашы… Ніхай Вас парушыць міласць правоў Вашых, каторые у адных (пераплёпых) з вашымі (у каторых гвалт церпім). Сцеражыцеся таго, — засцерагаў Бронскій,—каб тэй дзірой каторая у правах нам служачых зрабілася, і усе вашы свабоды і правы ня выслізнуліся». Далейшая гісторня Польшчы паказала, сколькі было праўды у гэтай перэсцярозе Бронскаго. Бронскіх мы мелі многа, мелі іх на ўсе часы нашаго жыцьця: ў час вялічыя і ў час упадку, але ніхто іхніх не знае магіл, ніхто не складаў ім гымноў: Нашых прарокоў і мучэнікоў трэба шукаць там, дзе накідана каменьня рукой тых, хто ненавідзіў іх за праўду.

Аднак-жэ, калі верыць таму, што настане на сьвеці час, калі ня сіла, а праўда панаваць будзе ў душах людзкіх, (а ня верыць гэтаму нельга), то наш многаротны беларускі народ-вяшчун прычэкае сьветлай, вялікай будучыны. Ужо, чуваць, шорах ідзе барамі-лесамі па ўсей нашай зямельцы, што настала наша пара… У вайне мечамі мы пазначылі, народны жывот свой, магіламі-курганамі, але у вайне мысьляй мы павінны пазначыць памятнікамі мысьлі і сэрца — і гэта наша дарога нам ад прыроды празначэная.

Выхадзіця-ж сяўцы мысьлі, уставайця прарокі! Хай наша старая слава народу-вешчуна, утрымаецца за намі у новай форме!

В.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.