Вялік разгон,
Шырок размах
Нястрымнай гулкай хвалі,
Мы ў плынях дзён
Праводзім шлях
У сонечныя далі.
І што ні год
Гучней паток
Імкне пад сцяг чырвоны.
Смялее ўзлёт,
Цвярдзее крок —
Ідуць, ідуць калоны.
Вядзе на бой
Іх наш стратэг,
Маяк наш, слаўны Сталін.
Шуміць гразой
Ён, наш разбег,
Імклівасць творчай хвалі.
Глядзім мы ў даль,
У шыр пуцін
Без страху, без трывогі:
Краіна — сталь,
Акорд машын.
То — песня перамогі.
А ўсцяж граніц
Стаіць скала
Байцоў чырвонай раці,
Агні зарніц
Узрок арла —
Ахова нашай працы.
Прайшла яна
Праз громы, дым
І ворагаў скрышыла.
Вайне — вайна.
Жыві наш Клім,
Наш маршал Варашылаў.
Вялік разгон,
Шырок размах
Імклівай творчай хвалі.
У яснасць дзён
Праложым шлях.
Вядзі-ж нас, мудры Сталін.
24/X 1935 г.
|