На Коляды (Ластоўскі)

На Коляды
Верш
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 6, сьнежань 1923 г., б. 1
у зьмесьце: На коляды

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




На Коляды.

Ясны месяц — сам пан гаспадар,
Красна сонца — яго жана,
Дробны зоранькі — яго дзетухны,
Буен вецер — яго служанькі.З коляднай шчадроўкі.

Сьвятаў Калядаў крівыцкім звычаям
ў хатках нізенькіх прыждаўшы,
ў конадзень славіці выправім чэлядзь к суседу,
„слаўце як трэба“ сказаўшы.
Сам я сягоньня з жаною, князям й княгіняй завуся:
месякам ясным я ў хаце,
сонейкам жоначка будзе…
Сеўшы на покуць, на лаве шырокай,
дзетачак-зорак і чэлядзь пасадзім круг-столу:
вось і нябёсы у хатцы убогай,
вось і багамі мы людзі!


Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.