На залатым пакосе (1927)/На залатым пакосе/Белае зімняе поле

Маці Белае зімняе поле
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1927 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Белае зімняе поле.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Белае зімняе поле,
Ніў белагрывы прастор
Дыша магутнаю воляй,
Воляй залочаных зор.

Эх, разыйдзіся над вёскай
Сонечнай песьні вясна.
Радасна-родных палосак
Ў сэрцы ня змоўкне струна.

Сэрца ня лёд і ня камень,
Сэрца у полымі кліч,
Кліч маладога жаданьня
Вольных прастораў зямлі.

Кінуў той кліч я сягоньня,
Сам малады, як вясна
Радасна-сонечных гоняў
Ў сэрцы ня змоўкне струна!