На залатым пакосе (1927)/На залатым пакосе/У лесе

Патапаюць далі У лесе
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1927 год
Добры дзень
Іншыя публікацыі гэтага твора: У лесе (Маракоў).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У ЛЕСЕ

Я сягоньня увечары белым
Увайшоў ў родны лес-маладняк.
Я сьпяваў там сонечна-сьмела,
Бо у сэрцы запела вясна.

Буду я ўпівацца шчасьліва
Гэтым гоманам ветру і хвой,
Бо ў далі залацістая ніва
Заліваецца радасьцю слоў.

Бо над хатамі месяц нясьмелы
Пазірае, як хлопец-юнак.
І над вёскай у высь узьляцела
Зорка-цьвет залатога агня.

Ой, ахвота далёка-далёка,
Ў сінявокі як радасьць прастор,
Каб аплёскалі сонечным сокам
Срэбралітыя хвалі вазёр.

Радасьць буйную шчыра і сьмела
Запаліла у сэрцы вясна…
Я сягоньня увечары белым,
Увайшоў ў родны лес-маладняк!