На залатым пакосе (1927)/На залатым пакосе/Цяпер ў грудзёх

Срэбны месяц Цяпер ў грудзёх
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1927 год
Вясной
Іншыя публікацыі гэтага твора: Цяпер ў грудзёх другія словы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Цяпер ў грудзёх другія словы,
Другі агонь ў душы жыве,
І гэты сьпеў бадзёра-новы
Да сьветлай праўды сьвет заве.

Зьлятае сон!.. Мінае крыўда!..
Вясна мне глянула ў вакно
Цяпер пад сонцам ў поле выйду,
Куды хацеў ісьці даўно.

І там над рэчкай і над полем
Я вып‘ю новую зару,
Каб песьняй радасьці і волі
Праславіць сьвету Беларусь!

Каб гэты сьпеў бадзёра-новы
Разьвеяў крыўду і туман,
Бо зноў цьвітуць прывольля словы
І лепшых слоў ў жыцьці няма!