Я бачу іх прыдушаных і зьбітых,
Я бачу іх у роспачы глухой.
Ня ім насіць імя пустых бандытаў,
А з сэрцам чэсным, вольным і адкрытым
Ісьці да лепшых новых берагоў.
І чым на сьвеце можна апаганіць,
Чым толькі можна ў сьвеце асьмяяць,
Паны ў сваім залочаным тумане
Пусьцілі байкі аб сьмяротнай ране
І што забойцы іншага няма.
І вось цяпер на электрычным крэсьле,
Яны, як каты згінулі навек,
Паны сьмяюцца пры сьмяротных весьцях,
Ім нашых дум ўстрывожаных ня песьціць,
Для іх капейка просты чалавек! Цану-ж мы знаем шчырасьці у кожным,
Цану мы знаем ворагам сваім,
І калі будзе сказана нам: можна, —
Мы пойдзем ўсе з агідаю варожай
Пад крыкі помсты юных і жывых.
Няхай пад час у нас яшчэ і сумна
І песьні радасьці пустой няма,
Затое мы ў цяжкіх і прагных думах
Кладзём ўсё лепшае на ласкавыя струны
І знаем, добра знаем, — не дарма!
І я цяпер пяю аб іх глухіх і зьбітых,
Пяю ўсім сэрцам, ўсёй сваёй душой,
І хай пад рытм мой буйны й сакавіты,
Аб тых каму сказалі, — вось бандыты,
Спытаем мы абурана, — за што?!
|