На залатым пакосе (1927)/У разгары жыцьця/О, выходзь маладняцкая раць

Была восень О, выходзь маладняцкая раць
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1927 год
Маркітанка Сігарэт
Іншыя публікацыі гэтага твора: О, выходзь маладняцкая раць…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

О, выходзь маладняцкая раць
На прасторах маёўку спраўляць.
Наша сонца сягоньня гарыць
Цьветам яркім румянай зары.
На прасторах зялёных палёў
Ўсё цьвіце — расьцьвітае, жыве,
Ўсюды радасьць і звон галасоў,
Ўсіх прывольле сягоньня заве.

∗     ∗

А яшчэ так нядаўна, учора
Тут лілася рабочая кроў
І стагнаў пад ударамі горад,
І стагналі прасторы дуброў.
О, цяпер, мы цяпер не забудзем,
Не забудзем аб тым, што было, —
Хай абнімуцца новыя людзі
І абнімецца горад з сялом.

Сёньня радасьць б‘е у грудзі,
Сёньня людзі, усюды людзі…
Сёньня родны край цьвіце,
Сёньня вольны май заве!