На залатым пакосе (1927)/У разгары жыцьця/Поэтам

Ты ня знаеш, Ніна Поэтам
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1927 год
Помніш ты
Іншыя публікацыі гэтага твора: Паэтам (Маракоў).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПОЭТАМ

Я ня знаю адкуль гэты сьмех,
Але хлопцы чаго тут сьмяяцца, —
Наша радасьць ня згіне у цьме,
Наша песьня надзей і юнацтва!

Ну чаго-ж так пад звоны гітар
Маё сэрца палае каханьнем,
Я яму толькі шчырасьць аддам,
Я яго не спаткаю ў тумане.

Адпусьцеце я сёньня ня свой,
Ня ўзьнімайце на сэрцы трывогі,
Я хацеў бы хістацца травой,
Або выйсьці на шлях, на дарогу.

Вы ня знаеце хлопцы, о не…
Я скажу вам, браты, як таварыш, —
Сёньня зоры за нас чырваней,
Ня поэты, а зоры ўжо мараць.

Я ня знаю адкуль гэты сьмех,
Але хлопцы чаго тут сьмяяцца, —
Наша радасьць ня згіне у цьме,
Наша песьня надзей і юнацтва!