На залатым пакосе (1927)/У разгары жыцьця/Хрыпла гудок прагучэў

З ценямі думкі Хрыпла гудок прагучэў
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1927 год
Песьняй звонкай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хрыпла гудок прагучэў…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Хрыпла гудок прагучэў,
Сэрца скранулася, стала.
Ў цэмры асеньніх начэй
Сьпяць златазвоныя далі.

Месяц прылёг на блакіт,
Далі агнём атруціў,
Хораша быць ля ракі,
Хораша пець у жыцьці.

Хораша ўспомніць праз сон
Тайную цень тапалёў,
Чорнай дзявочай касой
Ноч загубіць на палёх.

Хрыпла гудок прагучэў,
Мірна схіліліся нівы.
Ў цемры асеньніх начэй
Жыць маладым і шчасьлівым!