На залатым пакосе (1927)/У разгары жыцьця/Я прыду

Маркітанка Сігарэт Я прыду
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1927 год
Адказ
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я прыду.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я ПРЫДУ

Ніна-песьня, вясёлая Ніна
Я далёка цяпер — выбачай!
Мае грудзі прыбоі Наддзьвіньня
Грэюць ласкамі зор па начах.

Ты як казка, як ціхая песьня,
Як апошні акорд у жыцьці.
Калі сэрцу ў грудзёх стане цесна
Гэту ціхую радасьць насіць.

Гэта сэрца жадае так многа
І так многа бярэ ад жыцьця,
Помніш сад, яркі дзень і дарогу
І на вусны упала сьляза!

Так, мяне ты любіла, я знаю,
А цяпер ты згараеш з другім,
Дык на што-ж я за буры змаганьняў
Кінуў вобраз, як сьвет дарагі.

Ах, я так! Я ня знаў! Слухай Ніна
Я прыду йшчэ ў наш песенны край,
Каб у туманах прагорклых і сініх
Разам з любай сваёй дагараць!