На лясной палянцы
На лясной палянцы Верш Аўтар: Кастусь Езавітаў Крыніца: http://rv-blr.com/verse/show/2502 |
Сьвеціць сонца.
Вочы шчурацца.
На губах хмяльная кроў.
Не мані!
Кінь штучна хмурыцца,
Не паверу — дрыжыць броў!
Сьвеціць сонца.
Вочы шчурацца.
Ў жылах б’е вясеньні хмель.
Не мані!
Ну будзь жа вумніца, —
Нас схавае матка-ель!
(20 красавіка 1926 г., Рыга)