На незабудзь
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
1840
Пераклад: Янка Купала
Кабзар, 1939

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




В. І. Штэрнбергу
Паедзеш далёка,
Свету ўбачыш дужа;
Заглядзішся, зажурышся —
Ўспомні мяне, дружа!

(С.-Пецярбург, 1840)