На нова лета
На нова лета Народная песня Крыніца: Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар–укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Інстытут культуры Беларусі" ; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с. |
Беларуская калядка, запісаная Рыгорам Шырмам у 1928 г. у г. Пружаны Брэсцкай вобласці // Анталогія беларускай народнай песні. Мінск, 1975. № 2. Шчадроўка. |
На нова лета хай родзіцца жыта!
Шчодры вечар, багаты вечар![1]
Жыта, пшаніца, ўсякая пашніца.
— Жадаем табе, слаўны гаспадару.
Піва варыці, сынкоў жаніці.
Пасаг збіраці, дочак выдаваці.
Залезь на баляску, дастань каўбаску.
Стань на драбінку, дастань саланінку.
Кошычак маку да таго прысмаку.
- ↑ Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.