На паняволеных гонях (1928)/Калісь на сонца…

Бура ноччу Калісь на сонца…
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
1928 год
Ленін

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАЛІСЬ НА СОНЦА…

Калісь на сонца я глядзеў.
Я сьмелы сонцам быць хацеў.
Каб зьнішчыць путы злых начэй.
І сьлёзы паплылі з вачэй;
І плямы чорныя іржой
Ляглі на неба, на людзей…
І зжахануўся я ў час той.
Жыцьцё, людзей хачу любіць, —
Хай сонца на мяне глядзіць,
Як путы рву я барацьбой!