На паняволеных гонях (1928)/Песьня паўстанца

Марш ратаёў Песьня паўстанца
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
1928 год
Наша радасьць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня паўстанца.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ ПАЎСТАНЦА.

Б‘ем мы пана чым папала,
Абы гаду тут ня жыць.
Каб сьлядоў яго ня стала,
Песьняй трэба так-жа біць.
Біць ўшчэнт чужынца-пана,
Біць прыслужнікаў благіх.
А іх логава пагана
Запаліць з бакоў усіх.
То-ж пладзіліся вякамі!
Кроў блакітна, бела косьць,
Лезьлі з Польшчы павукамі —
Ня міне іх наша злосьць.
Будзем біцца мы з панамі,
Каб адбіць ахвоту ім
Грунт араці мужыкамі,
Край наш польшчыць, зваць сваім.
Хай ня хопіць нам аружжа,
Хай ня хопіць ў песьні слоў —
Ненавісьці маем дужа,
Хопіць сіл — паб‘ем паноў.