На паняволеных гонях (1928)/Развага

Вынясьлі раз пастанову Развага
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
1928 год
Лявоніха

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РАЗВАГА

Здратавана рунь. Плач галодных дзетак.
Пасека — сады, скрозь пакосы кветак.
Мучальнікоў кроў. Матак роспач, сьлёзы,
Пажарышчы сёл. Бежанцаў абозы.
Брату вораг брат. Радась церні раняць.
Працу ратаёў немачай паганяць.
Грабаром жыцьця воля паднявольна,
Будзе, ёсьць, было: доля беспатольна.

Будзе, ёсьць, было — душам забуцьвелым,
Думам без пладоў, думам перасьпелым.
А у змагароў іншыя законы:
Жыць для барацьбы, ходацца да скону.