На паняволеных гонях (1928)/Хто з нас будзе ад бяды

Наша радасьць Хто нас будзе ад бяды
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
1928 год
⁂ (Згінуў час…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХТО З НАС БУДЗЕ АД БЯДЫ.

Хто з нас будзе ад бяды
Клікаць бога і стагнаць,
Той не барацьбіт тады,
З ганьбай трэба гэткіх гнаць.
Бо работы маем шмат.
Маем моц працоўных рук.
Нечага пужацца крат.
І ня трэба нам прынук.
Горад, вёску скалыхнуць,
Каб пяялі ў адзін тон.
Карак панскі скалатнуць,
Каб аж вылецеў дух вон.
Бахнуць па гнязьдзе шпікоў,
Дзе асаднікі сядзяць.
Ёсьць каму без чужакоў
Поле наша абрабляць.
Не хавайся ксёндз і поп —
Кожны з вас прадажны чмут,
Браў апошні грош і сноп.
Жджэць і вас народны суд.
Прэч абшарнік, фабрыкант.
Годзе нашу кроў вам піць.
Прэч прыблуда-акупант
Край наш вольным хоча быць.
Прэч падаткі, ні граша
Не даваць у іх кішэнь.
Нас паўстанчая каса
Выручыць у трудны дзень.
Рыскую мяжу парваць
Каб зьяднацца нам з С. Б.,
Каб саветы прывітаць
Ды наладзіць у сябе.
Земляробы-бунтары
Мы чырвонаю мятлой
Вымеўшы тут лад стары
Навядзем парадак свой.