На пиресяленьня (1903)

(Пасля перасылкі з На пиресяленьня)
На пиресяленьня
Паэма
Аўтар: Марыя Косіч
1903 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: На перасяленьне.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




„НА ПИРЕСЯЛЕ́НЬНЯ“.

Разсказъ тетки изъ Полѣсья.


М. Н. Косичъ.



Черниговъ.

Типографія Губернскаго Земства.

1903 г.


Дозволено цензурою. 24 августа Вильна. 1902 г.

„НА ПИРЕСЯЛЕ́НЬНЯ“.

Посвящается дорогой сестрҍ Агатҍ.

ГЛАВА I.

Наша сяло.

Мы ў свайомъ сялѣ
Вҍкъ свой вѣковали,
Ну такой нуды́,
Якъ намъ у Сибири,
Нашы дзяды й прадзяды
Ни зазнали.
Наша-жъ то сяло
Стайиць пры ряцѣ́,
А за рэчкай лугъ,
А тамъ ўсе дубра́вы…
Йосьць у тыхъ дубра̀вахъ
Равы́ глыбакіе,
Горы высакі́я
Ляды шыракі́я.
Лѣ́цячкамъ святымъ
Чаго́ ў насъ нима?
У на̀шамъ гайо́чку
Грыбъ, арэхъ и жо́лудзь;
Усякая ягада:
И суница, и брусница,
Кастяница и чарница.
И ряби́на и кали́на,
Жавики́ й малина.
Усяго йосць тамъ!
Чо́рна я́гада смаро́дыня —
И тая расьцье па лугамъ.
А што па вясьнҍ,
Якъ пачане лҍсъ раскида́цца
Уси лужки, далины
Траўкай уряджа́цца,
Какалуши[1] па лясу распущацца!
Божухна мой милый,
Во якъ тамъ прыгожа!
Такія дзико́винки
Якъ тамъ у Расу́си
Ни зна́йдзишь нийдзѣ́
У цҍлай акру́зи.
У насъ крэпка душна
У лѣ́тку ни быва́я.
А што тамъ у зимку
Якъ маро́зъ прысьпҍя,
Унясешъ у ха́тку
Сухенькихъ драве́цъ,
Вытапишъ лижавку,
Тады́ наша хатка.
Цёплая якъ матка,
Сядзішъ сабҍ—люба!
По́сканьни́ грядзе́шъ;
А ще, кали трапицца
Й пҍсню завядзе́шь.
Праўда, што быва́ла
Хлҍба ни багацька —
Йета ни ў дзико́винку
Хоць галадавали,
Да ни памира́ли.
Тамъ у насъ и такъ быва́ла:
У каго хлҍба ни хвата́ла.
Паҍдзье на „па́ньськая“
Наруба́я дроў,
Возъ лыкъ накладзье,
У го́радъ атвязье,
И хлҍбца припасье.
Можна было́ жыць;
Што Бога гнявиць!

ГЛАВА II.

Наши зборы ў дарогу.

Во й задумали Расусцы
На пиресялѐньне.
Штобъ яму, такому-прайе́ткаму
Сьвҍтъ съ аўчынку ста́ў,
Хто Йету моду трыклятую — прыгада́ў.
Зъ раньнія: вясны
Сохи пакида́ли,
Якъ цыгани-башлыки,
Дабро прадава́ли, —
Што дзяды нажыва́ли;
Спо́рюцца, талку́юцца,
Якъ жыды гвалту́юцца
Па сялу бунту́юцца.
Чаго́-жъ йета у Грыньки Со́баля
Што дзень сва́рюцца?
А бывала-жъ тамъ йетаго ня чу́тна.
Хоць сыны яго й пажани́лися,
Ну жыли́ у ку́чи; на дзялилися.
Йонъ сыноў изма́лечку
Устраху дзиржа́ў
Патачки ни воднаму ни дава̀ў,
Ни такъ, икъ Кава́ль:
Кали хто съ сыноў у кра́жы папаўся,
Бъе таго йонъ здо́раво, прымаўляўшы:
У цябҍ руки до́ўги.—
Крадь; ни пападайся,
Ну трудна папа̀ўся,—
У дворъ низварача́йся,
У Со́баля тожъ —
Сынъ законъ прысту́пя,—
Йонъ яго атлу́пя,
Тольки прычыта́я
Йонъ во́ якъ:
Ты ня тро́нь чужбга
И ня бойсь нико́га!
Чужо́я дабро ни ў нажы́ву.
Атку́ль чужбинка пры́дзье,
Туды яна й по́йдзье.
Грынька зь малалѣ́тства
Змиренъ бы́ў,
Зроду мухи йонъ ни зачапи́ў
Ну, сыноў вучы́ў…
Сяре́дняму сы́ну Хвёдару
За бряхню и крыўду
Пячонкя атбиў.
А да́ли пабачиў
Што съ тыя наву́ки
Ничо́га нима апрычъ муки,
И биць пиреста́ў
Тольки съ таго часу хму́ринъ стаў.
Нҍ, нибачыць Грынцы
Атъ сыноў пуця.
(Такъ народъ гаво́ря)
Што съ таго, што бацька ву́ча,
Матка ихъ патво́ря:
Ажъ яно и праўда:
Якъ бывала малы́й
Шъ чужога гаро̀да
Прынясе ў пастаньни
Ци гуркоў, ци бо́бу,
Матка таму́ й рада:
Ахъ ты мой сыночыкъ,
Прыне́съ мнҍ гуро́чык!
Йонъ мнҍ и падъ стара́сць
Хлҍбца раздабу́дзье:
Вырасьцье вели́кій
Матку карми́ць будзье.
Хавай жа, штобъ бацька
Но́йды ни паба́чиў,
А то якъ прыеско́ча.
Во́ якъ прывало́ча.

ГЛАВА III.

Горя-гарева̀ньня.

Охъ! вы́пала го́ря,
Горячка ни ма́лая,
Приключылась дзҍла,
Дзҍла ни бывалая:
Дажда́ўшыся па́ски,
Мы свайѐ вуча́стки,
Скацину и вутварь
Прада́ць паспишали.
Бабы да́жа грядъ на саджали;
Затымъ, што была ду́мка:
Посля Вазьнясе́ньня —
На пиряселе́ньня.
Ажъ прайшла й Пятроўка;
Съ проччыхъ сёлъ людзи ҍдуць,
Мы жъ сядзимъ на мҍсьци;
Ня зъ во́ласьци, ни атъ зе́мськаго
Нима́ вҍсьци.
Во̀ пашли́ й каси́ць….
Людзи жыта жнуць,
А нашы сядзяць,
Да вуказа ждуць.
На сялѣ́. бунта́цыя:
Жо́нки зъ мужыка́мы,
А дзяды́ съ бацька́мы,
Што дзень, то руга̀лися,
Зачымъ у Сибирь записа̀лися.
А што Грыньку — сыны́
Ѣдзяць по́ѣдамъ;
Падзяли́, ба́цька, насъ,
Давай грошы сюды,
Ни паѣдзямъ мы туды.
Грынька йимъ ў ватка́зъ:
Знаю васъ, галубцы́,
Якавы вы малайцы́!
У вась грошы
Пойдуць па раско́шы;
Вы йихъ, ду́хамъ поправодзицье,
А тирязъ паўго́да
Съ кайстрай по́йдзицье,
Я свой вѣкъ пражыў
Мнѣ зямли ня трэба,
Вась я хо́чу прыпуциць,
На хлѣбъ со́ль — уссадзиць,
Вы жъ таго ни ця́мицье,
Зъ ба́цьки жылы ця́мицье.
Грынька й самъ ташну́я.
Худщы нимй му́ки.
Якъ хазя́ину, у гаря́чая ўре́мъя
Сядзѣ́ць, скла́ўшы руки:
Во ужо й ве́чаръ,
А Грынька ня ѣў, ня пи́ў
Хо̀дзя смуцинъ,
Нача душу загубу,
А сыны пяку́ць…
Прамытай вады́ нидаюць.
Во якъ за тры мѣсяцы
Бѣднаго ссушыла,
Йонъ ажъ учарнѣ́ў,
Ху́нта хлѣба за нядзѣлю.
Можа, йонъ ня зьѣў.
Божачка жъ мой Божа,
Штожъ йета будзье!
Ужо — й во̀сянь; пачали ярь жаць
А нашай бумаги усё ни чуваць!
Ужо й Зе́мській дзиваваўся,
Куды тэй ука́зъ задзива́ўся,
Адля самъ распазнаў,
Што указъ расуській
У чужой у во́ласьци
Падъ сукно́мъ лижа́ў.
Штобъ тымъ руки падсыхали,
Што яго падъ сукно паклади;
Намъ жа трэба лѣ́цячка рабата́ць,
Нѐчага жъ намъ будзя
У лѣ́ваю руку ўзя́ць.[2]
Во за йетымъ самым,
Охъ яхъ бидава́ли!
На прывядза Богъ,
Ко́льки му́ки мы прына́ли.
Вотъ — жа на паслѣдакъ,
Й намъ прыказали,
Штобъ пасля Прячы́стыя разгавѣ́ўшысь,
Мы на палуста́накь прыѣджа́ли.

ГЛАВА IV.

Атъҍжджайимъ.

Жо́днаму журьба́,
Хто пиресяла́йицца.
Хима Йва́ниха.
Крэпка убивайицца.
Кали бъ, кажа, я йета лиха знала,
Я бъ жа свайой Дуни
Замужъ ни давала,
Журицца па мнҍ,
Ня хоча тутъ заставацца:
Такъ заташнавала,
Што у ротъ ничо́га
Съ чацьверга ня бра́ла.
Высахла яна на былинку,
Ня спиць у начы́ ни на валасанку.
Охъ! дзҍтки, дзҍтки
Горя ма́тцы зъ ва́мы!
Затапи́ла мяне Дуня
Свайимы слиза́мы.
Ничо́га ни ка́жа.
Ничо́га ня про́ся,
Сядзя мо́ўчки на ла́ўцы,
Да — й, гало́ся.
Во прысьпҍла ўре́мъячка,
Во настаў дзянёчыкъ,
Прышо́ў и часо́чыкъ
Выҍжджаць намъ….
Ужо—й снѣ́даць панагатава́ли,
Ужо — й вазы паўвяза̀ли,
Тольки—еще коній ни пазапряга́ли.
Охъ и хто—жъ то
Кала́ мосту убиваи́цца?
Ни дачка йета зъ маткай праща́ицца,
То ўнука зъ бабусяй[3] разлуча́ицца.
Бабусичка жъ ты мая,
Ты жъ за мной и но́чачку ни ўсыпа́ла
Ты жъ мяне няду́жую даглядала!
На чужой старо́нцы
Куды жъ я галовачку прыхилю?
“Бду жь я туды горькай сирато́ю!…
Майе жъ роды цяжо́лые,
Бизъ цябѣ бабусичка
Мнѣ ня быць жыво́ю….
Лютая сьвякруха мяне ни узлюбила,
Бо́лшая нявѣстка за буза́нъ забила,
Мною тры зало́ўки, якь анучкай труць,
А якь занядужаю, мнѣ вѣры няймуць.
У сямъѣ мнѣ цяжка—
Заразъ я къ бабуси,
Прыйду къ йой,—паплачу.
Тольки жъ и уцѣхи
У яйе пабачу.
Я зъ йою у мѣсьцячку пагарюю,
Ліскавая словечка атъ яйе пачую…
Пара́-жъ ужо!, кажуць мушыны,
Чаго да̀лій ждаць….
Памалялись Богу, паклоны атбили,
Пашли запрягаць….
Выхо́джу я за варо́цячки,
Стала на бугрѣ́.
Васе́ньній дзянёчыкъ,
Якъ цихая лѣ́цячка,
Соньняйка зьзяйе,
И яно насъ горькихъ
У Сибирь праваджа̀е.
Зьбѣгаю на скорую я къ панамъ
Съ усимы пращу́ся,
Зъ барышняй Адашай
Мы ў серцахъ — пайду памирюся.
Павы нашы насъ ни забиджа́ли
Но́йды[4] кала́ ихъ мы й хлѣбъ зарабляли.
Усхо́джу на гару́,
Яны павыхо̀дзили.
Кинулась я къ йимъ у ноги, — агу!..
Прамоўвиць славе́чка ни змагу.
Адли́ ачу́халась, да — й кажу:
Кали была ху́да,
Цяперь ни кляни́ця,
Ставёйцьесь здаро̀виньки!
Богъ васъ упасе́….
А нашай воранъ ко́стачки
Сюды ни занясе́.
Тольки што хацѣла́,
Яще штось сказаць,
Глянула назадь, ажны Грынька Со́баль
Запрягши коня—первый возъ вядзье,
За йимъ Кавалёнакъ,
А тамъ й Иванъ Масяёнакъ.
Серца майо йокнула,
Ноги падламилися,
Во́ зара̀зъ упасьць…
Хто быў на рабоци,
Уси бягу́ць съ по́ля
Къ намъ праща̀цца,
Жалка яно крѣпка
Съ свайимъ краямъ раставацца!
Схо́джу́ я зъ горы́,
Глянула у выкру́гь:
Нийдзѣ ни шало́хницца,
Увесь лѣсъ прыцихъ.
А майо жъ то серцаѣ
Тыхъ—тыхъ тыхъ….
Во́чачка майе слязьми заслани́лися
Чиста, скрозь намётку,
Начо́га ни ба́чуць.
Здае́цца мнѣ ей жа Богу,
Што жо́дный кусто́чыкъ, дубы и бярезы
Уси плачуць….—
Мы же тутъ свѣтъ паба́чыли,
Тутъ мы й узрасьли,
Маладыя лѣ́цячки
Нашы тутъ твили́….
Аставайцися жъ вы, майе лясочки,
Прыго́рачки—й бугаро́чки!
Атъѣжѣю жъ я у далёкую старо́начку,
Палажыць мнѣ тамъ и гало́вачку.
Працай мая рэчачка и ручайочки!
Бо́лій я сюды ни зьвярнусь,
Студзе́най вадзичачки ни напъюсь.
Во — й сяло паза́дзи засталася,
За глыбокай даро́жкой падь лясôчкамъ
Паша це́рькаўка паказалася.
Баслави маци, святая Прячыстая,
Насъ у пуць даро́жачку….
Во й на поля ўзышли
Я иду, иду, — назадь аглянуся —
Слиза́мы зальлю́ся….
На палустанки доўга паджыда̀ли
Тольки пирядъ ве́чарамь вагоны пада́ли
И зе́мській прыбы́ў….
Я ужо́ пирепла́калась,
Стаю, да маўчу — нача камина̀я,
Дала ра́замъ.. якъ у звонъ уда̀рыли!.…
Якъ закалачуся Я…
Усе майо цьѣла
Ажъ пахаладзѣла!
А што Дуня Ива́нава
Сащапила крэпка матцыны калѣци,
Къ ножачкамъ прыпала,
Рукъ ни разыма̀йя,
Матки ни, тпу́шая.
Зе́мській падышоў, растря́цця вялѣ́ў,
А самь якъ папе́ра увесь зьбялѣ́ў,
Урядникъ падско́чыў, Дуню атцягнуў,
А Химу наси́лна у вагонь пихну́ў.
Дуня абамлѣла… хацѣли вады́ даць,
Ни якъ зубо́ў ни разьняць….
Зашумѣло… сьвиснуло… зъ мѣста зьдзвинулись
Мы къ вакошку кинулись….
Й стали хрясцицца,
У ко́жнаго слазы пача́ли кацицца.

Конецъ 1-й части.


  1. Какалуша черемуха
  2. Т. е. въ правой рукѣ́ ложка, въ лѣ́вой хлѣ́бъ.
  3. Повивальная бабка.
  4. Иногда

Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.