На ростані (1924)/I/Люблю, ня знаючы пуціны

⁂ Толькі той, чый вольны дух ⁂ Люблю, ня знаючы пуціны
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1924 год
⁂ Я — грамнічная сьвечка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Люблю, ня знаючы пуціны…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗          ∗

Люблю, ня знаючы пуціны,
Ісьці праз лес, балота, гаць,
Мінаць квяцістыя нізіны,
Пад грушкай ў полі спачываць;

Спаткаць між жыта крыж пахілы
І старца з хлопчыкам малым,
Звычай шануючы мне мілы:
„Дзень добры“ — прывітацца з ім;

Прайсьці ўздоўж вёскі беднай, шэрай,
З панурым радам сумных хат,
І думаць: як ты тут ня мерай,
А ў беднаце гаруе брат;

Ды напаткаць руіны ў полі,
Дзе мох на рэшце сьцен узрос,
І занудзіцца мімаволі,
Згадаць замчышча сумны лёс;

Не зразумець, чаму руіны
Ў сабе таёмны тояць жах,
І ці-ж ня сьветлы для Краіны
Відаць наперадзе ўжо шлях?!