На ростані (1924)/II/Векавечны, хмуры бор

⁂ Я люблю густыя шумы ⁂ Векавечны, хмуры бор
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1924 год
⁂ Насоўвае пушча
Іншыя публікацыі гэтага твора: Векавечны хмуры бор…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗          ∗

Векавечны, хмуры бор
Горда ўзносіцца высокі.
Моцна пахне хвояў смоль
Ад пякучай ліпня сьпёкі.

Сонцам спалены чабор
І густыя сьмягнуць травы,
Гарачыньню з блізкіх поль
Тхне ў паветры нярухавым.

Ў небе яснасьць і прастор,
аль празрыста і бясхмара;
Мляўкасьць, парнасьць і бязволь,
Думкі вялыя ад жару…

Ах, знайсьці-б між дрэў, ля гор,
Ручаінкі бег самотны,
Супыніць бы смагі боль
І спачыць на ймху вільготным.