На ростані (1924)/III/Твае блакітнасьці нязьменны

Незразумелае ⁂ Твае блакітнасьці нязьменны
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1924 год
Каханьне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Твае блакітнасьці нязьменны…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗          ∗

Твае блакітнасьці нязьменны,
Нязьменна хараство твае.
А я атруты келіх пенны
Разьліў якраз ў жыцьцё мае.

Душа, адданая прынадзе,
Цяжкой і горкай, як палын,
Забыўшыся ў карчомным чадзе,
Убірае пах густы нізін.

Мяцеліцы ў жмут паспляталі
Без падзяленьня ночы й дні;
І брудна-жоўтай плямай сталі
Сьвятло й электрыкі вагні.

І нецьвярозы і распусны
Забыўся я тваё імя,
І не адны галубіў вусны,
І не з аднэй схадзіўся я.

Хоць праўда (можа й прыпадкова),
Устаюць няясна інады,
Як скарбы патаемных сховаў,
Даўно забытыя гады.

Мільгне праз хмельныя туманы
Жыцьця разбаенага сказ, —
І моладасьць, і сны, і раны,
І kюбы, любы твой абраз.

І нагадаю маліцьвенна,
У спасеньне ўверыўшы сваё: —
Твае блакітнасьці нязьменны,
Нязьменна хараство тваё!