На ростані (1924)/IV/Прадчуцьцё

Бяссоньне Прадчуцьцё
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1924 год
З Г. Ібсэна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Прадчуцьцё.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПРАДЧУЦЬЦЁ.

Неба пахмурае… ймгліць невясёлае…
Нібы ў бяздольлі сумуе…
Нечым стрывожана сэрцайка кволае.
Чым? — адказаць не магу я.

Можа быць гэная даль непагожая
Крыець у хмараў няшчасьці?
Можа зьбіраецца сіла варожая
Новы наслаці напасьці?