На ростані (1924)/IV/Прытулі, сястра, слабога

⁂ Як ўсё ў жыцьці ⁂ Прытулі, сястра, слабога
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1924 год
Бяссоньне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Прытулі, сястра, слабога…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗          ∗

Давно завидная мечтается мнѣ доля…

Прытулі, сястра, слабога,
Прыгалуб, каханка сьмерць.
З гэткай шчырасьцю, нікога
Не прасіці мне, ня сьмець: —
Прытулі мяне слабога.

Усё кахаў на гэтым сьвеце
І адбіў паэт ў сабе.
Пад далёкія павеці
Закаханы йду к табе —
Усё кахаў на гэтым сьвеце.

Песьні ўсе мае дапеты.
Да цябе апошні верш:
Абдары мяне прыветам,
Пашкадуй, як маці, перш…
Песьні ўсе мае дапеты.

Ў ціхі, змрочны час звмярканьня
Заручы душу з сабой.
З тайнай радасьцю спатканьня
Жджэ нязрадны, верны твой
Ў ціхі, змрочны час зьмярканьня.

Ад цяжкіх нягод зямелькі,
Ад дакучных, крыўдных слоў,
З ласкі сьмерці збавіцелькі
Я прыду ў палацы сноў —
Ад цяжкіх нягод зямелькі.

Будзе добра, лёгка, ціха,
Супакойна, люба мне.
Ня стрывожыць цішы ліха,
Гора сэрца не пратне.
Будзе добра, лёгка, ціха…