На ростані (1924)/IV/Узыйсьці на вогнішча натхненьня

Памяці Шэлі ⁂ Узыйсьці на вогнішча натхненьня
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1924 год
Хлопчык
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ўзысьці на вогнішча натхненьня…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗          ∗

Узыйсьці на вогнішча натхненьня,
Над тайнасьцю вякоў гадаць;
Валодаць воляй да зьдзяйсьненьня
І ўмець, бязьмежна ўмець жадаць;

Перадбачаць далёкім вокам
І з нястрыванай яснатой;
Над хаосам і ночы змрокам
Апанаваць гармоньні глыбінёй;

І немым быць, і быць бязгучным,
І не знайсьці патрэбных слоў,
Ні абразоў, ні рымфаў лучных,
Ня выказаць тамячых сноў;
да

Чуць за плячыма пару крыльляў
І сіл ня мець зрабіць узмах…
О, боль, сьмяротны боль бяссільля!
О, жах бясплодзтва, бляды жах!