Слуцкія песьняры (1926)/Я. Сукала/На сенажаці

Завіруха На сенажаці
Верш
Аўтар: Язэп Сукала
1926 год
Усход

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА СЕНАЖАЦІ

Палае сонца ў сіняй далі;
праменьне шле яно на луг.
Паветра выгляд мае сталі,
яго калыша ветрык-зух.

Да краскі з краскі ляціць пчолка,
каб пасьпець мядку набраць.
Бо льлецца песьня ужо звонка, —
касцы прышлі на сенажаць.

І намяньціўшы свае косы,
сабою ўкрылі яны луг.
І за пракосамі пракосы,
кладуць, пастаўшы у ланцуг.

Толькі жарты, звон сталёвы
нясуцца ў высь, аж да нябёс.
Зірнеце, брацьця, касцы новы
будуюць сёньня жыцьця лёс!..

Калыша ветрык траўку, кветкі,
касою сьцятыя ў пракос,
і дзіўны пах ды на палеткі
зладзюга-чмут ураз разьнёс.

А поруч рэчка срэбрам льлецца,
за хваляй хваля ў даль бяжыць.
Касцом прыветліва сьмяецца,
а промінь сонца ўсё дрыжыць.