На смаленскіх сьценах

На Смаленскіх Сьценах
Верш
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 4, верасень-кастрычнік 1923 г., б. 1
Чытаючы Гомэра

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




На Смаленскіх Сьценах.

Смаленскіх сьцен масыў патужны
ў бязсільлі разпластаўся;
забітай волі Крывічоў
мне ён нагробкам здаўся!..
Андрусаўскі злачын яго ўчыніў
сатрапіяй Маскоўскай:
і дзьвесьце з лішнім лет, цягаючы ярмо,
яго раджайны гоні
кармілі чужакоў і ворагаў пладзілі
Крывіцкае Пагоні.
Аж дзьвесьце цяжкіх лет кананьня
слязьмі і потам абліваўся…
Смаленск!
Праз мукі, горасьці свае,
у рэшце-рэшт,
сьвятым для нас ты стаўся!..


Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.