Нічога роднага… Чужое ўсё вакол…
Муры высокія, а ў іх чужыя людзі,
О, як жадаў-бы я узьняцца, як сакол,
Каб паляцець туды, дзе радасьней мо‘ будзе, Дзе ўдасцца, можа, мне нанова засьпяваць, І струны лірныя крануць ізноў рукою, І духу творчасьці бяз меры набываць, Ад працы цяжкае ня ведаці спакою.
Дык да цябе, мой мілы, родны краю,
Імкне душа мая і рвецца ў вышыню,
Бо на чужыне, тут я ціха паміраю
Дый ня жыву, а сплю і волю тваю сьню.